18 красавiка 2024, Чацвер, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы адзначаюць Дзень падпольнай дзяржавы

У Польшчы адзначаюць Дзень падпольнай дзяржавы
ФОТА: WIKIPEDIA/TADEUSZ BUKOWSKI

Польская падпольная дзяржава дзейнічала падчас Другой сусветнай вайны і была феноменам акупаванай немцамі Еўропы.

Сёння, 27 верасня, у Польшчы адзначаецца Дзень Польскай падпольнай дзяржавы. У гэты дзень у 1939 годзе ў акупаванай Варшаве была створаная Служба перамогі Польшчы. Гэта была першая падпольная арганізацыя, якая змагалася за незалежнасць, якая дала пачатак Польскай падпольнай дзяржаве, паведамляе «Радыё Польшча».

Польская падпольная дзяржава дзейнічала падчас Другой сусветнай вайны і была феноменам акупаванай немцамі Еўропы. Яна мела свае ўласныя ўзброеныя сілы, грамадзянскія структуры і інстытуты, дзеянне якіх ахоплівала амаль усе сферы жыцця.

Мэтай Польскай падпольнай дзяржавы з'яўлялася падрыхтоўка да ўсеагульнага паўстання, якое планавалася правесці ў момант набліжэння саюзніцкіх войскаў да Польшчы.

ФОТА: WIKIPEDIA/TADEUSZ BUKOWSKI
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках