25 красавiка 2024, Чацвер, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бурбуліс: Невыпадкова, што менавіта ў Беларусі перастаў існаваць СССР

4
Бурбуліс: Невыпадкова, што менавіта ў Беларусі перастаў існаваць СССР
ГЕНАДЗЬ БУРБУЛІС

Белавежскія пагадненні былі падпісаныя дзякуючы настойлівай ініцыятыве першага кіраўніка незалежнай Беларусі.

25 гадоў таму ў беларускіх Віскулях былі падпісаныя Белавежскія пагадненні, якія Генадзь Бурбуліс называе аптымістычнай трагедыяй і цывілізаванай формай выхаду з гістарычнага тупіка.

Удзельнік цыкла «Пасля СССР. 25 гадоў незалежнасці» Дзяржсакратар Раеі (1991-1992), паплечнік Ельцына, адзін з аўтараў і падпісантаў Белавежскіх пагадненняў Генадзь Бурбуліс у інтэрв'ю «Радыё Свабода» распавёў пра тыя падзеі.

- Як вы думаеце, ці не выпадкова, што гэта гістарычнае пагадненне было падпісанае менавіта ў Беларусі, на той час адной з найбольш савецкіх рэспублік, як казаў Алесь Адамовіч, беларускай Вандэі?

- Была настойлівая ініцыятыва Станіслава Шушкевіча, у той час кіраўніка Беларусі, старшыні Вярхоўнага Савета. Па-другое, менавіта ў сваёй унікальнасці Беларусь была той жыццёвай, геапалітычнай, чалавечай і маральна-духоўнай прасторай, дзе мы павінны і маглі сустрэцца. Шушкевіч прасіў сустрэцца і дапамагчы з развязаннем канкрэтных гаспадарчых праблем энэргазабеспячэння і іншых жыццёва важных задач выжывання.

- Дык ён не ведаў, чым усё скончыцца?

- Ён не ведаў, чым гэта скончыцца... Украіна ўпершыню правяла выбары прэзідэнта і рэферэндум аб пацвярджэнні акта аб незалежнасці, які быў прыняты 24 чэрвеня. Гэтыя абставіны былі вельмі істотныя для таго, каб абмеркаваць якасна новую сітуацыю, якая склалася на прасторы савецкай сістэмы. Назарбаеў 1 снежня таксама стаў прэзідэнтам. У новым статусе мы яго таксама запасалі і думалі сумясціць наш афіцыйны, дзелавы і сяброўскі візіт у Беларусь з наспелай, пераспелай сустрэчай найбліжэйшых паплечнікаў. Паміж намі ўжо былі двухбаковыя перамовы, і мы неаднаразова спрабавалі пераканаць Гарбачова і ягоных памочнікаў шукаць новыя шляхі, улічваючы ўжо нашу дзейнасць, актыўнасць, пазіцыю і цікавасць. Таму не выпадкова...

- Тагачасны прэм'ер Беларусі Вячаслаў Кебіч у сваіх мемуарах цяпер піша пра тое, што ён быў супраць падпісання, што яго фактычна прымусілі падпісаць Белавежскія пагадненні. У сваёй апошняй кнізе ён выступае ледзь не прыхільнікам «расейскага свету». Не маглі б успомніць ягоную ролю і пазіцыю 25 гадоў таму?

- Чалавек мае права на такую памяць. Гэта быў цудоўны прэм'ер-міністр, выдатны кіраўнік, гаспадарнік. Можа, нават у нейкіх нюансах ён мог быць не згодны тады. Але не па сутнасці. Ягоная ацэнка сёння... Я да гэтага стаўлюся з разуменнем і памяркоўна. Гаворка ідзе пра тое, што мы былі сфармаваныя ў сістэме, якая надоўга і глыбока кожнага чалавека траўмавала ментальна і каштоўнасна-духоўна. Для многіх людзей майго пакалення і для шасцідзесяцігадовых гэтага часу гэтая боль існуе. Я называю гэта стан фантомным болем. Імперыя распалася, а засталася імперскасць.... Ні ў кожнага чалавека ёсць абвостранае пачуццё уласна годнасці, яшчэ больш у дэфіцыце ў нас каштоўнасць свабоды, адказнасці, асабістага стаўлення да гісторыі тваёй радзімы, лёсу твайго народа. У гэтым выпадку я Кебіча разумею, я яго не асуджаю...

- Але не прымушалі падпісваць?

- Канешне, не. Яго ніхто не гвалтаваў...

- 25 жніўня на пазачарговай сесіі ВС Беларусі Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі, прынятай у 1990-м, надалі статус закона. У той дзень перад галасаваннем лідар апазіцыі БНФ Зянон Пазьняк казаў пра тое, што не трэба разлічваць на тое, што дэмакратыя прыйдзе з Расеі, ён перасцерагаў дэпутатаў ад празмернай эйфарыі ад Ельцына і ягонай каманды. Давайце паспрабуем ацаніць гэтую заяву праз 25 гадоў.

- Папярэджанне абсалютна да месца, дакладнае. Яно было зробленае чалавекам мудрым, які на той час больш за ўсіх нас ведаў цану свабоды і дэмакратыі...

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках