25 красавiка 2024, Чацвер, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Фамільнае срэбра» сыходзіць за пазыкі

8
«Фамільнае срэбра» сыходзіць за пазыкі

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця правядзе перадпродажную падрыхтоўку аднаго з дзяржпрадпрыемстваў Беларусі.

Урад Беларусі прапанаваў Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця правесці перадпродажную падрыхтоўку пяці дзяржпрадпрыемстваў, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску 27 верасня кіраўнік прадстаўніцтва ЕБРР у Беларусі Франсіс Дэлэй.

Гэты кірунак працы прадугледжвае новая краінавая стратэгія банка, зацверджаная ў верасні гэтага года, адзначыў Дэлэй, адказваючы на пытанне БелаПАН аб планах у пашырэнні супрацоўніцтва ЕБРР з сектарам дзяржпрадпрыемстваў Беларусі.

Напрыклад, ён звярнуў увагу, што сёння ЕБРР паспяхова займаецца перадпродажнай падрыхтоўкай дзяржаўнага "Белінвестбанка".

"Мы выкарыстоўваем прыклад "Белінвестбанка" для таго, каб абмяркоўваць з урадам магчымасць паўтарэння гэтай гісторыі з дзяржаўным "Банкам Масква-Мінск". Таксама мы атрымалі запыт ад урада на наданне садзейнічання ў прыватызацыі пяці буйных дзяржаўных прадпрыемстваў", - сказаў Франсіс Дэлэй.

Па ўсіх пяці праектах, дадаў ён, ЕБРР працаваць не зможа, паколькі перадпродажная падрыхтоўка - дастаткова стратны занятак.

"Цяпер мы праводзім комплексную ацэнку пяці такіх прадпрыемстваў, каб выбраць адно з іх", - растлумачыў Франсіс Дэлэй.

Пры гэтым ён дадаў, што пакуль не можа назваць беларускія дзяржкампаніі, комплекснай ацэнкай якіх займаецца ЕБРР.

"Магу толькі сказаць, што калі будзе прызначанае прадпрыемства, перадпродажнай падрыхтоўкай якога мы будзем займацца, мы падпішам мемарандум, у якім будуць выкладзеныя ўсе наступныя крокі", - сказаў Дэлэй.

Калі перадпрыватызацыйная праца будзе скончаная, растлумачыў ён, на абранае дзяржпрадпрыемства прыйдзе стратэгічны інвестар. "Мы мяркуем, што пытанне аб прыцягненні стратэгічнага інвестара можа быць развязанае цягам пяці-шасці гадоў", - выказаў меркаванне Дэлэй.

Як раней паведамлялася, у пачатку верасня ЕБРР прыняў новую чатырохгадовую стратэгію для Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках