19 красавiка 2024, Пятніца, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Раварыст з бітай» абскардзіў прысуд

42
«Раварыст з бітай» абскардзіў прысуд

Першапачаткова абвінавачаны не збіраўся яго абскарджваць.

12 верасня суд Фрунзенскага раёна Менска прызнаў Анатоля Грынкевіча, вядомага як «раварыст з бітай», вінаватым у асабліва злосным хуліганстве.

Максімальны тэрмін паводле гэтага артыкула - 10 гадоў пазбаўлення волі. Пракурор прасіла для мужчыны 7 гадоў турмы, адвакат намагаў на пакаранні без пазбаўлення волі.

Пасля некалькіх дзён разгляду справы суд прызнаў Грынкевіча вінаватым і прысудзіў да 5 гадоў калоніі і 10 тысяч рублёў маральнай кампенсацыі пацярпеламу, на якога Грынкевіч напаў з бітай.

Першапачаткова Грынкевіч не збіраўся абскарджваць прысуд, аднак 27 верасня стала вядома, што ён напісаў скаргу ўласнаручна.

Дата працэсу будзе прызначаная цягам месяца, справу будзе разглядаць калегія суддзяў, паведамляе сайт naviny.by са спасылкай на прэс-сакратара Менгарсуда Насту Шыльвян.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках