19 красавiка 2024, Пятніца, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Харкаўскай вобласці загінула 30 чалавек праз сурагатны алкаголь

2
У Харкаўскай вобласці загінула 30 чалавек праз сурагатны алкаголь

Выпадкі атручвання сурагатным алкаголем зафіксаваныя ў Харкаўскай, Данецкай і Мікалаеўскай абласцях.

Афіцыйная колькасць загінулых складае 30 чалавек, піша «Гордан».

Паводле стану на 27 верасня 53 жыхары Харкаўскай вобласці атруціліся алкагольнымі напоямі, з іх 23 чалавекі памерлі.

Пра гэта паведаміла Галоўная ўправа Дзяржаўнай харчовай службы ў Харкаўскай вобласці.

Сёння раніцай была інфармацыя аб 18 загінулых.

Найбольшая колькасць пацярпелых у Ваўчанскім (23 чалавекі атруціліся, з іх 12 памерлі) і Ізюмскім раёнах (19 чалавек атруціліся, з іх пяцёра памерлі). Выпадкі атручвання зафіксаваныя таксама ў Харкаўскім, Барвенкаўскім, Бароўскім, Вялікабурлукскім раёнах і ў абласным цэнтры.

Акрамя таго, ад ужывання сурагатнага алкаголю загінулі жыхары Данецкай і Мікалаеўскай абласцей. Паводле звестак паліцыі, у горадзе Лімане Данецкай вобласці атруціліся восем чалавек, пяць з якіх загінулі. У Мікалаеве, паводле інфармацыі мясцовых СМІ, пасля ўжывання набытай на разліў гарэлкі памерлі «ад пяці да сямі чалавек».

Мікалаеўская паліцыя пацвярджае два смяротныя выпадкі: 22 верасня памерла 52-гадовая мясцовая жыхарка, а 24 верасня - 41-гадовы мужчына. Паводле папярэдняй высновы судова-медыцынскай экспэртызы, у крыві жанчыны быў знойдзены метанол, а ў крыві мужчыны - алкагольны сурагат.

У Дзяржаўнай фіскальнай службе Украіны выявілі, што жыхары Харкаўскай вобласці, памерлі ў выніку вострай алкагольнай інтаксікацыі, ужывалі гарэлку «Пшанічная» вырабу ТАА «Олександрія БЛІГ»

Загінулыя ў Лімане, паводле звестак паліцыі, распівалі спіртныя напоі, прывезеныя з Харкаўскай вобласці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках