19 красавiка 2024, Пятніца, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нефармальная сустрэча ўдзельнікаў OPEC пройдзе без Расеі

7
Нефармальная сустрэча ўдзельнікаў OPEC пройдзе без Расеі

РФ на чарговым форуме пакінулі за бортам.

У Алжыры 26-28 верасня праходзіць Міжнародны энэргетычны форум, у рамках якога краіны - экспарцёры нафты могуць правесці перамовы аб замарожванні аб'ёмаў здабычы.

Нефармальная сустрэча OPEC у рамках Міжнароднага энэргетычнага форуму 28 верасня ў Алжыры будзе праходзіць без удзелу Расеі. Адказваючы на пытанне ТАСС, генеральны сакратар арганізацыі Мухамед Баркіндо паведаміў, што «гэта сустрэча толькі чальцоў OPEC».

Расея разлічвала атрымаць запрашэнне на перамовы ўжо пасля таго як краіны OPEC прыйдуць да пагаднення паміж сабой, паведамляе РБК.

Пры гэтым на пачатку верасня міністр энэргетыкі Расеі Аляксандр Новак паведамляў, што плануе ўзяць удзел у нефармальнай сустрэчы OPEC у Алжыры, калі яна адбудзецца.

Перамовы аб замарожванні ўзроўню здабычы нафты ў рамках Міжнароднага энэргетычнага форуму стануць чарговай спробай краін-экспарцёраў прыйсці да кампрамісу. На красавіцкіх перамовах у Досе іх удзельнікі не здалелі дасягнуць кансэнсусу, бо Сірыя і Іран не здолелі прыйсці да пагаднення.

У Алжыры 26-28 верасня праходзіць Міжнародны энэргетычны форум, у рамках якога краіны - экспарцёры нафты могуць правесці перамовы аб замарожванні аб'ёмаў здабычы. Ініцыятарамі абмеркавання выступаюць Вэнэсуэла, Эквадор і Кувейт.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках