20 красавiка 2024, Субота, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар «Крумкачоў»: Беларускі футбол мае патрэбу ў сур'ёзных зменах

2
Лідар «Крумкачоў»: Беларускі футбол мае патрэбу ў сур'ёзных зменах
ДЗЯНІС ШУНТО
ФОТА AIF.RU

«Крумкач» павінны ўдзельнічаць у стварэнні прафесійнай футбольнай лігі ў Беларусі.

Старшыня ФК «Крумкач» Дзяніс Шунто пракаментаваў для pressball.by магчымае стварэнне прафесійнай футбольнай лігі ў Беларусі:

- Я ў любым выпадку за стварэнне прафесійнай лігі. Таму што так далей жыць нельга, трэба нешта мяняць. Яшчэ тыдзень таму даведаўся пра тое, што будзе нарада з гэтай нагоды. Раіўся з прадстаўнікамі БАТЭ, берасцейскага «Дынама», іншых клубаў. Ёсць маса задумак, прапаноў. Ну і маса пытанняў. Напрыклад, нас хвалюе пытанне аб рэкламе. Калі будзе адзін тытульны фундатар у ПФЛ, то як быць з рэкламнымі кантрактамі і тытульнымі спонсарамі клуба, якія ўжо падпісаныя?

Хто будзе займацца арганізацыяй матчаў, суддзямі, пытаннямі ліцэнзавання клубаў?

Хацелася б, каб і ўзносы за ўдзел у ПФЛ былі не такімі, як цяпер у вышэйшай лізе: асабіста для нас 850 мільёнаў недэнамінаваных рублёў - непад'ёмная сума. І каб усе былі ў роўных умовах, а то некаторыя клубы па 2 гады ўзносы не плацяць.

Вядома, без дапамогі БФФ не абысціся, і налета вялікіх зменаў цяжка дамагчыся, але трэба хаця б пачаць і паступова рухацца. Патрэбна перазагрузка, асабліва ў іміджавым плане. А то цяпер у нас футбалістаў у краіне ўважаюць нейкімі калекамі, а чэмпіянат зусім не падобны на прадукт. Правесці той жа рэбрэндынг стадыёнаў. Ды ці мала што можна арганізаваць, было б жаданне. Дарэчы, мы не збіраемся стаяць у баку і нават вельмі хочам, каб у працоўную групу трапіў і чалавек з «Крумкачоў».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках