У Калодзішчах нарэшце выратавалі патанулы экскаватар
10- 28.09.2016, 9:48
- 16,375
Экскаватар заграз у балоцістай зямлі будпляцоўцы АЗС у пятніцу і прабыў там блізу пяці дзён.
Надзвычайная сітуацыя прыцягнула ўвагу не толькі беларускіх СМІ, але і расейскіх. Зорны час экскаватара ззаду - учора ўвечары яго нарэшце выцягнулі, паведамляе onliner.by. Машына выехала сваім ходам. Спецыялісты вывезлі сапрапель і засыпалі на яго месца пясок, што дало магчымасць тэхніцы выцягнуць сябе з дапамогай каўша і паступова выехаць.