25 красавiка 2024, Чацвер, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка наважыў «прыбедніцца»

60
Лукашэнка наважыў «прыбедніцца»
Фота: naviny.by

Як высветлілася, у Кітай дыктатар чамусьці наважыў ляцець не на «Боінгу».

Нагадаем, што Лукашэнка накіраваўся з дзяржаўным візітам у Кітай. Даляцець без дазапраўкі не атрымалася.

«27 верасня а 16:00 новасібірскія аматары самалётаў змаглі папоўніць сваю скарбонку удалых здымкаў самалётаў фатаграфіяй Ту-154, які належыць прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку», - піша партал vn.ru.

Са слоў аматара Мікалая Еніна, які здолеў сфатаграфаваць борт кіраўніка дзяржавы, максімальная далёкасць палёту прэзідэнцкага самалёта 3900 кіламетраў.

«Учора пралётам у Кітай на дазапраўку ў Талмачова сеў прэзідэнцкі Ту-15М з Беларусі. Сфатаграфаваў з акна. Прэзідэнт ляцеў з Менска ў Пекін на афіцыйную сустрэчу. Максімальная далёкасць палёту гэтага тыпу самалёта складае 3900 км, таму пры палёце на такую далёкую адлегласць патрабуецца прамежкавая пасадка на дазапраўку», - распавёў Енін.

Нагадаем, што чатыры гады таму для Лукашэнкі купілі былы самалёт Туркменбашы. Пад той падставай, што, нібыта, у Беларусі не было борта нумар адзін для далёкіх пералётаў. І не так ужо часта Лукашэнка ў далёкія пералёты лётае (а калі па праўдзе - то вельмі рэдка), але «Боінг» для гэтых мэтаў спатрэбіўся. Але вось надаўся візіт у Кітай, і беларуская дэлегацыя, як бачым, ляціць на Ту. Наўмысна прыбядняецца перад тым, як прасіць крэдыты, або «Боінг» ужо выйшаў з ладу?

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках