23 красавiка 2024, aўторак, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі беспрацоўных хочуць пазбавіць бясплатнай меддапамогі

22
У Расеі беспрацоўных хочуць пазбавіць бясплатнай меддапамогі

Мінпрацы РФ падрыхтавала законапраект, які абавяжа афіцыйна непрацуючых грамадзян плаціць за карыстанне паліклінікамі і лякарнямі.

Пра гэта заявіла віцэ-прэм'ер Вольга Галадзец.

«Цяпер распрацоўваецца праект закона, калі тыя грамадзяне, якія абралі для сябе шлях не працаваць, - яны павінны будуць унесці аплату за фактычнае выкарыстанне сацыяльнай інфраструктуры. Такі праект закона ёсць», - сказала Галадзец у Савеце Федэрацыі.

Віцэ-прэм'ер нагадала, што афіцыйна непрацуючыя грамадзяне не плацяць страхавыя ўзносы, у тым ліку ў сістэму абавязковага медыцынскага страхавання.

Раней намеснік міністра працы Андрэй Пудаў заявіў на міжнароднай канферэнцыі «Сацыяльнае страхаванне», што Мінпрацы абмяркоўвае магчымасць увядзення падатку для працаздольных асоб, якія афіцыйна нідзе не працуюць.

У СМІ гэтую ініцыятыву часта называюць «падаткам на дармаедства».

У прэс-службе Мінпрацы РІА Новости тады растлумачылі, што абмеркаванне такога падатку вядзецца на экспэртным узроўні ў кантэксце вывучэння рэалізацыі такога досведу ў Беларусі.

У 1961 годзе ў СССР быў прыняты ўказ «Аб узмацненні барацьбы з асобамі, якія ўхіляюцца ад грамадска-карыснай працы і вядуць антыграмадскі паразітычны лад жыцця». Згодна з указам, кожны грамадзянін краіны быў абавязаны працаваць, за ўхіленне ад працы чалавек падлягаў крымінальнай адказнасці.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках