20 красавiка 2024, Субота, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праблемныя актывы банкаў б'юць рэкорды

Праблемныя актывы банкаў б'юць рэкорды

Беларускія банкі блізкія да таго парогавага ўзроўню «дрэнных актываў», пераўзыходзіць які вельмі непажадана.

У жніўні доля праблемных актываў беларускіх банкаў зноў вырасла: на 1 верасня яна дасягнула 14,8% супраць 14,3% месяц таму. Паводле статыстычных звестак Нацбанку, за жнівень прырост склаў 44,4 млн дэнамінаваных рублёў супраць 422,5 млн у ліпені. Дрэнныя актывы беларускіх банкаў растуць ужо дзясяты месяц запар.

З пачатку года аб'ём праблемных актываў вырас ужо больш чым удвая, дасягнуўшы 6,013 мільярдаў на 1 верасня. Гэта гістарычны максімум для беларускай банкаўскай сістэмы.

Як паведамляў БелаПАН са спасылкай на фінансавага аналітыка даследчай групы BusinessForecast.by Аляксандра Муху, беларускія банкі блізкія да таго парогавага ўзроўню праблемных актываў, пераўзыходзіць які непажадана. Мяркуючы з досведу іншых краін, гаворка ідзе аб дыяпазоне 15-20%.

Паводле звестак Нацбанку, 19% крэдытнага партфеля банкаў знаходзіцца пад гарантыямі ўрада і мясцовых органаў улады.

У пачатку года Нацбанк на рэкамендацыю МВФ ініцыяваў ацэнку якасці актываў беларускіх банкаў. Гаворка ішла аб незалежнай дыягностыцы дзевяці найбуйнейшых банкаў. Вынікі гэтай ацэнкі Нацбанк пракаментаваў стрымана.

Больш заклапочанасці прагучала ад экспэртаў МВФ. Яны звяртаюць увагу на неабходнасць разабрацца з дрэннымі актывамі, адзначаючы, што афіцыйна агучаны аб'ём праблемных крэдытаў заніжаны, «калі ўлічваць адмову ад ужывання прымусовых захадаў, практыку пралангацыі крэдытаў і нізкі патэнцыял выплаты ў рэальным сектары, напрыклад, у дзяржпрадпрыемстваў». Развязваць праблему дрэнных пазык экспэрты рэкамендуюць комплексна, разам з рэформамі дзяржпрадпрыемстваў і планам скарачэння мэтавага крэдытавання. «Перадача паўнамоцтваў для кіравання праблемнымі актывамі адной арганізацыі, якая, магчыма, паралельна будзе выконваць вядучую ролю ў рэструктурызацыі дзяржпрадпрыемстваў, дапаможа больш эфектыўна паменшыць бюджэтныя рызыкі ў параўнанні з іншымі падыходамі, якія прадугледжваюць драбненне паўнамоцтваў», - мяркуюць у МВФ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках