20 красавiка 2024, Субота, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BlackBerry афіцыйна адмовілася ад вырабу смартфонаў

2
BlackBerry афіцыйна адмовілася ад вырабу смартфонаў
ФОТА: BLACKBERRY

Легендарны канадскі вытворца BlackBerry афіцыйна абвясціў аб тым, што ён больш не будзе самастойна займацца распрацоўкай і выпускам тэлефонаў.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачнасці кампаніі за другі квартал 2017 фінансавага года (закончыўся 31 жніўня 2016 года), піша tut.by.

Цяпер BlackBerry будзе займацца стварэннем праграмнага забеспячэння, выпускаць прылады будуць партнёры кампаніі.

«Кампанія мае намер закрыць усю ўласную вытворчасць абсталявання і аддаць яго на аўтсорсінг партнёрам. Гэта дазволіць знізіць суму патрэбнага нам капіталу і падвысіць эфектыўнасць інвеставаных сродкаў», - сказаў кіраўнік BlackBerry Джон Чэн . Ён дадаў, што бізнэс выпуску праграмнага забеспячэння расце - у другім квартале прыбытак ад яго вырас удвая ў параўнанні з аналагічным перыядам годам раней.

У ліпені 2016 года BlackBerry ужо выпусціла адзін смартфон пры падтрымцы партнёраў - ім стаў недарагі DTEK50, створаны з дапамогай Alcatel.

Раней Чэн паабяцаў, што BlackBerry пакіне мабільны бізнэс, калі не знойдзе спосаб стаць прыбытковай у гэтым кірунку, адзначае Recode. 28 верасня BlacBberry паведаміла аб чыстай страце сумай 372 млн даляраў пры даходзе 334 млн. Recode паказвае, што адкарэктаваная сума даходаў складае 352 млн даляраў, а дзейнасць BlackBerry была «фактычна бясстратнай».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках