25 красавiка 2024, Чацвер, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адкрылася выстава, прысвечаная арміі генерала Андэрса

4

Выстава знаёміць з лёсам беларусаў, якія ў гады Другой сусветнай вайны змагаліся з нацыстамі ў шэрагах Другога польскага корпуса.

З лёсам беларусаў, якія ў гады Другой сусветнай вайны змагаліся з нацыстамі ў шэрагах Другога польскага корпуса ў Афрыцы ды Італіі, знаёміць выстава ў сталічным Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе «Радыё Рацыя».

Дачка генерала Андэрса на адкрыцці выставы ў Менску
ФОТА: MINSK.MSZ.GOV.PL

- У савецкай улады быў план стварыць польскае войска з тых палонных, якіх удалося ўзяць у 39-м годзе. У 1941 годзе надышоў час, і тады гэтым пачалі займацца.

Самы цікавы момант у тым, што з самага пачатку генерал Андэрс падкрэсліваў, што хоча як мага больш бачыць у сваім войску беларусаў.

Сталін сказаў: навошта вам жаўнеры-беларусы, украінцы, габрэі? Вам патрэбныя палякі. Палякі найлепшыя жаўнеры.

Андэрс адказаў: я ведаю беларусаў, бо беларусы былі вельмі добрымі жаўнерамі яшчэ ў верасні 1939 года. Генерал сапраўды ўдзельнічаў у абароне Млавы ў складзе Навагрудскай брыгады кавалерыі, і там было досыць шмат беларусаў, - распавядае аўтар выставы гісторык Ігар Мельнікаў.

Беларускія жаўнеры, якія змагаліся з нацызмам у складзе войскаў хаўруснікаў на заходніх франтах і вярнуліся пасля вайны дадому, былі высланыя ў Сібір.

Рэабілітавалі іх толькі пасля смерці Сталіна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках