25 красавiка 2024, Чацвер, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік ФХБ: Калі жыццё стане больш стабільным, тады і пагаворым аб другім клубе КХЛ

5
Кіраўнік ФХБ: Калі жыццё стане больш стабільным, тады і пагаворым аб другім клубе КХЛ
ФОТА З САЙТА SPORT.TUT.BY

Відавочна, другі беларускі клуб у Кантынентальнай хакейнай лізе не з'явіцца.

Кіраўнік ФХБ Ігар Рачкоўскі падзяліўся меркаваннем пра выступ «Юнацтва» ў Лізе чэмпіёнаў, а таксама прыгадаў словы Міхаіла Захарава пра тое, што клуб хацеў бы выступаць у КХЛ, піша tut.by.

- Як вы ацэніце выступ каманды Міхаіла Захарава ў Лізе чэмпіёнаў?

- Думаю, гэта поспех. Хоць Захараў год таму скептычна казаў пра гэтыя турніры, а пасля чэмпіёнства «Юнацтва» разважаў, у якой складанай лізе ім трэба будзе выступаць, гаварыў, што рабіць там няма чаго. Але мы ўсе ведаем пра гэтую якасць Міхаіла Міхайлавіча і ставімся з невялікай іроніяй. Важна іншае - ліга сапраўды вельмі прадстаўнічая. У наступным годзе турнір будзе мяняць фармат, і мы вельмі хочам зноў узяць у ім удзел. Таму поспехі «Юнацтва» надзвычай важныя, яны з'яўляюцца добрым довадам пры прыняцці нашай заяўкі.

- Але не сакрэт, што Міхаіл Захараў хоча гуляць у іншым турніры - Кантынентальнай хакейнай лізе.

- Давайце для пачатку з усім светам выйдзем з гэтай няпростай эканамічнай сітуацыі. Вось калі агульнымі намаганнямі жыццё стане больш стабільным, мы і пагаворым аб другім клубе ў КХЛ. Праект гэта вельмі сур'ёзны і нятанны, - сказаў Рачкоўскі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках