18 красавiка 2024, Чацвер, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times: Расея вядзе геапалітычную гульню з дапамогай «Газпрома»

1
Financial Times: Расея вядзе геапалітычную гульню з дапамогай «Газпрома»
ФОТА З САЙТУ VESTI.RU

Мэта праектаў «Газпрома» - пазбавіць Украіну ролі транзіцёра расейскага газу.

Крытыкі расейскага праекта газаправода «Паўночная плынь-2» кажуць, што ён павысіць залежнасць Еўропы ад расейскага газу, абмяжуе канкурэнцыю, прычыніць шкоду эканоміцы краін-транзіцёраў, нагадвае Financial Times (пераклад - inopressa).

Але ёсць і прыхільнікі - пяць вялікіх еўрапейскіх кампаній, якія меліся ўдзельнічаць у яго будаўніцтве, адзначае журналіст Ніл Баклі.

«А таксама высокапастаўленыя нямецкія палітыкі, у тым ліку, відаць, канцлерка Ангела Мэркель. Яны кажуць, што «Паўночная плынь-2» «ліквідуе рызыкі транзіту» (эўфемізм, які азначае, што ён дазволіць экспартаваць расейскі газ у Еўропу ў абыход Украіны)», - гаворыцца ў артыкуле.

Прыхільнікі запэўніваюць, што «Паўночная плынь-2» будзе больш эфэктыўная і паспрыяе росту канкурэнцыі.

У жніўні антыманапольная служба Польшчы заявіла, што заблакуе праект, бо ён умацуе панаванне «Газпрома» ў Цэнтральнай Еўропе.

«Пяць еўрапейскіх партнёраў адмовіліся ад планаў набыцця па 10% акцый кансорцыюму «Паўночная плынь-2», - піша газэта. Тады «Газпром» заявіў, што «Паўночная плынь-2» у якасці яго філіі выканае работы сама, а еўрапейскія партнёры знойдуць метад «зрабіць унёсак».

У 2014 годзе, пасля таго, як Масква скасавала праект «Паўднёвай плыні», здавалася, што «Газпром» рухаецца да палітыкі экспарту, абумоўленай болей камерцыйнымі, чым палітычнымі меркаваннямі, піша аўтар.

Але цяпер, калі «Газпром» разглядае магчымасць прапампоўвання газу праз Турцыю, цяжка ўважаць «Паўночную плынь-2» за штосьці акрамя геапалітычнай гульні, мяркуе выданне.

«Здаецца, мэта праектаў «Газпрома» - пазбавіць Украіну ролі транзіцёра расейскага газу», - піша аўтар. Гэта можна было б зразумець на фоне наступстваў газавых канфліктаў паміж Расеяй і Украінай. «Але таксама гэта служыць мэтам Крамля, бо Кіеў пазбавіцца платы за транзіт - некалькіх мільярдаў даляраў на год», - мяркуе выданне.

Экс-пасол Балгарыі ў РФ Ільян Васілеў мяркуе, што больш важны матыў для Масквы - завязаць «стратэгічную сувязь» з Нямеччынай, зрабіўшы гэтую краіну еўрапейскім вузлом расейскага газу. Гэта можа прынесці карысць нямецкай прамысловасці, але ў будучыні Расея зможа здабываць з гэтага палітычную выгаду.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках