19 красавiка 2024, Пятніца, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хокінг заклікаў чалавецтва каланізаваць іншыя планеты

8
Хокінг заклікаў чалавецтва каланізаваць іншыя планеты
ФОТА: NASA

Вядомы брытанскі фізік заявіў, што чалавецтву пара пакінуць Зямлю.

Вядомы брытанскі фізік Стывэн Хокінг заклікаў чалавецтва пакінуць Зямлю і каланізаваць іншыя планеты. Гэтую думку ён выказаў у кнізе How To Make A Spaceship («Як пабудаваць касмічны карабель»), урывак з якой днямі апублікавала выданне The Guardian.

«Я веру ў магчымасць камерцыйных касмічных падарожжаў - для даследавання і захавання чалавецтва, - разважае Хокінг. - Я мяркую, што для жыцця на Зямлі ўсё больш павялічваецца небяспека быць знішчаным у выніку катастрофы – такой як раптоўная ядзерная вайна, генетычна сканструяваны вірус або іншай небяспекі. Я думаю, што чалавецтва не мае будучыні, калі не выйдзе ў космас».

За смяротна небяспечныя з’явы фізік-тэарэтык уважае імклівае развіццё штучнага інтэлекту і глабальнае пацяпленне клімату, паведамляе tut.by.

«Нам трэба натхніць новае пакаленне на цікавасць да космасу і навукі ў цэлым, каб яны задалі пытанні: што мы знойдзем у космасе? ці ёсць іншапланетнае жыццё або мы адны? як выглядае заход на Марсе?»

У цэлым развагі фізіка прысвечаныя таму, што ён не баіцца прыгод, нягледзячы на тое, што правёў 40 гадоў у інвалідным вазку. Навуковец згадаў уласнае падарожжа ў бязважкасці на Boeing 727 ды існыя праекты ў галіне прыватнай касманаўтыкі. Ён адзначыў, што верыць у будучыню камерцыйных палётаў у космас. «Мае колы тут, на Зямлі, але я не перастану марыць», - піша ён.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках