20 красавiка 2024, Субота, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» падолела «Ладу»

1
Менскае «Дынама» падолела «Ладу»

Двойчы саступаючы падчас сустрэчы, «зубры» змаглі дамагчыся перамогі - 3:2.

У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі менскае «Дынама» атрымала валявую перамогу над «Ладай».

Менчукі, якія саступалі падчас сустрэчы 0:1 і 1:2, атрымалі валявую перамогу над «Ладай» з лікам 3:2.

Бяспройгрышная серыя «зуброў» складае 4 сустрэчы.

Лада - Дынама Менск - 2:3 (1:0, 0:1, 1:2)

Лада: Яжоў(Сямёнаў); Сотніекс - Аронсан, Філатаў - Юхансан - Бумагін; Маленькіх (к) - Гуркін, Белавусаў - Камароў - Шэнфельд; Кастроміцын - Карагін, Валуйскі - Зярноў - Дзямагін; Рыбін - Іваноў - Ахметаў; Бачароў.

Дынама Менск: Скрывенс (Карнавухаў); Хенкель - Крайчэк, Дрозд - Волкаў - Паўловіч (к); Граньяні - Шынкевіч, Клінкхамер - Касціцын - Гаўрусеў; Лісавец - Бэйл, Лінгле - Элісан - Мацярухін; Знахаренка - Лапачук - Амбражэйчык.

Шайбы: 1:0 - Рыбін (Гуркіна, 7.12 - бол.). 1:1 - Клінкхамер (Хенкель, 35.38). 2:1 - Бачароў (Кастраміцын, 43.33). 2:2 - Элісан (Бэйл, 47.01). 2:3 - Мацярухін (Паўловіч, Касціцын, 52.33 - бол.).

Пасля 11 матчаў менскае «Дынама» з 22 баламі займае 7-е месца ў Заходняй канферэнцыі (6 перамог у асноўны час, 2 - у овэртайме, 3 паразы ў асноўны час, розніца шайбаў 34-26).

30 верасня дынамаўцы згуляюць на выездзе з ніжнякамскім «Нефцехімікам».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках