25 красавiка 2024, Чацвер, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі пісьменнік прысвяціў літаратурную прэмію Паўлу Шарамету

5
Беларускі пісьменнік прысвяціў літаратурную прэмію Паўлу Шарамету
ФОТА З САЙТА TUT.BY

Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка атрымаў прэмію «Зроблена ў Расеі».

Саша Філіпенка ўганараваны прэміяй расейскага часопіса «Сноб».

Статуэтку ў намінацыі «Літаратура» ўручылі Сашы Філіпенку за раман «Травля». Разам з ім за прыз змагаліся Людміла Уліцкая, Міхаіл Зыгар і Гузель Яхіна.

Падчас ушанавання Саша Філіпенка выступіў з прамовай, паведамляе «Радыё Свабода».

ФОТА З САЙТА SVABODA.ORG

«Я хацеў бы падзякаваць тым, хто намінаваў мяне, падзякаваць тым, хто за мяне галасаваў. Мне сёння паведамілі, што калі я раптам выйграю прэмію «Зроблена ў Расеі» - буду першым замежнікам, які яе атрымаў. Мне гэта не здаецца дзіўным, бо нягледзячы на тое, што кніга ў асноўным пісалася ў Францыі і пісалася ў асноўным беларусам, усё напісанае ў ёй, на жаль, сапраўды зроблена ў Расеі.

Я б хацеў сказаць асобнае дзякуй часопісу «Сноб». Некалькі гадоў таму журнал першым надрукаваў урывак тады яшчэ не апублікаванага рамана «Былы сын». Прачытаўшы ўрывак, Павел Шарамет патэлефанаваў майму цяперашняму выдаўцу Барысу Пастэрнаку і сказаў: «Бора, трэба тэрмінова публікаваць»...

І вось праз тры гады Паўла з намі няма, а я атрымліваю прэмію «Сноб» за раман, у якім распавядаецца, як журналіста пераследуюць за яго прафесійную дзейнасць. З вашага дазволу я хацеў бы прысвяціць гэтую прэмію Паўлу Шарамету. Дзякуй», - сказаў Філіпенка.

Саша Філіпенка, пісьменнік і журналіст, лаўрэат «Расейскай прэміі» 2014 года, аўтар раманаў «Бывший сын», «Замыслы», «Травля».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках