28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі апаратаў УГД можна купіць замест Rolls-Royce Лукашэнкі

42
Колькі апаратаў УГД можна купіць замест Rolls-Royce Лукашэнкі

Прадаўшы аўто, нават з улікам узросту і прабегу, на выгандлеванаю суму можна абсталяваць новым абсталяваннем да дваццаці паліклінік.

Першае, што прыцягвае ўвагу ў навіне аб Rolls-Royce Phantom Coupe з «прэзідэнцкімі нумарамі», - дата: 2009 год. Як сцвярджае крыніца партала tut.by, менавіта ў гэтым годзе ў гаражы Лукашэнкі з'явіўся «фантом» коштам 450 тысяч даляраў.

Нагадаем, чым характэрны 2009-ы. 2 студзеня беларусы сталі бяднейшыя ў выніку дэвальвацыі за адзін раз, абясцэніўся беларускі рубель на 20,5%. Цягам года сумарная абясцэньванне нацыянальнай валюты склала блізу 30%, піша «Салідарнасць». І пакуль перапуджаныя дэвальвацыяй беларусы скуплялі лядоўні і тэлевізары, гараж кіраўніка дзяржавы папоўніўся люксавым аўтамабілем.

Магчыма, як і ў выпадку з Maybach нам зноў раскажуць пра тое, што гэтую машыну Аляксандру Лукашэнку падарылі. У любым выпадку факт застаецца фактам: падораны або куплены за (па-за-) бюджэтныя сродкі Rolls-Royce з нумарам 001BY працягвае ездзіць па трасах краіны ў суправаджэнні спецкартэжу.

І напрыканцы традыцыйна задамося пытаннем аб тым, на што можна было выдаткаваць суму, у якую абышлася чарговая "цацка" кіраўніка дзяржавы.

Раней «Салідарнасць» пісала аб састарэлым апараце УГД у заслаўскай паліклініцы. Сітуацыя не змянілася дагэтуль: лекары па-ранейшаму адпраўляюць будучых маці рабіць даследаванні ў Менск. І нешта падказвае, што Заслаўе не адзіны горад з такой праблемай.

А зараз пяройдзем да цаны пытання. Беглае вывучэнне цэн на апараты УГД у інтэрнэце дае наступны вынік: кампактныя апараты кітайскай вытворчасці каштуюць блізу 10 тысяч даляраў.

Прадаўшы аўто, нават з улікам узросту і прабегу, на выгандлеваную суму можна абсталяваць новым абсталяваннем да дваццаці паліклінік.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках