25 красавiка 2024, Чацвер, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Савет бяспекі адказаў менчукам: Вайсковыя парады за горад пераносіць не будзем

16
Савет бяспекі адказаў менчукам: Вайсковыя парады за горад пераносіць не будзем
Фота: kp.by

Савет бяспекі ўпэўнены, што ніякіх праблем вайсковая тэхніка не дастаўляе ні гораду, ні гараджанам.

Пад петыцыяй супраць правядзення вайсковага параду ў Менску падпісалася больш за тры тысячы менчукоў. Мінгарвыканкам адказаў адпіскай. Гараджан такі аргумент не задаволіў. Паставіць кропку ў гэтым пытанні абяцаў Савет бяспекі. І паставіў.

28 чэрвеня вядомы блогер Антон Матолька стварыў петыцыю аб забароне на правядзенне парадаў з выкарыстаннем вайсковай тэхнікі ў межах горада.

Нядаўна ён атрымаў нарэшце адказ з Рады бяспекі, які абяцаў ва ўсім разабрацца, паведамляе «Беларускі партызан».

Як вынікае з адказу, парады за рысу горада вырашылі не пераносіць. У Савеце бяспекі праігнаравалі аргументы з нагоды сапсаванага асфальту, затрымак грамадскага транспарту і перакрытых вуліц. Маўляў, усё добра, ніякіх праблем тэхніка не дастаўляе ні гораду, ні гараджанам. Усё пад кантролем.

Як паведамляюць у Радзе Бяспекі, Міністэрства абароны прапрацоўвае магчымасць выкарыстання спецыяльных цягачоў для дастаўкі вайсковай тэхнікі з гусенічнымі рухавікамі да месца правядзення парада.

І па традыцыі праблемы, узнятыя аўтарам петыцыі ў звароце, абяцалі прыняць да ведама, а пазіцыю самога Матолькі збіраюцца ўлічыць пры планаванні мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня незалежнасці.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках