23 красавiка 2024, aўторак, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ралдугін паказаў сваю віяланчэль за $12 мільёнаў

12
Ралдугін паказаў сваю віяланчэль за $12 мільёнаў
СЯРГЕЙ РАЛДУГІН

Сябар Пуціна заявіў, што назваць імёны дабрадзеяў, якія набылі інструмент, не можа: яны будуць незадаволеныя гэтым.

Кіраўнік Пецярбургскага дома музыкі Сяргей Ралдугін прадэманстраваў журналістам віяланчэль працы Антоніё Страдывары коштам 12 млн даляраў, пра якую падчас жывой лініі распавядаў сябра музыкі, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

«Я пакуль сам граю на гэтым інструменце. Я яшчэ спадзяюся пажыць, і ў мяне павінен быць інструмент. А калі перастану граць, то ён пяройдзе ў дзяржуласнасць», - цытуе словы Ралдугіна newsru.com.

Віяланчэліст падкрэсліў, што інструмент быў набыты з дапамогай дабрачынцаў, але адмовіўся назваць іх імёны, патлумачыўшы, што яны «не будуць задаволеныя» агалоскай. Аднак пагадзіўся на просьбу журналістаў выканаць фрагмент твора Пятра Чайкоўскага, каб паказаць магчымасці знакамітай віяланчэлі.

Ралдугін таксама заявіў, што рыхтуе «новы грандыёзны праект», які пралье святло на сітуацыю, звязаную з ягоным удзелам у афшорным скандале.

«Я не магу кваліфікавана вам адказаць і адказваць не буду. Я ведаю, што там усё ў парадку ў мяне», - заявіў музыка. «Больш таго, у мяне цяпер яшчэ адзін план. Праз нейкі час вы даведаецеся: гэта будзе развіццё гэтага моманту - новы вельмі грандыёзны праект, які шмат у чым адкажа на ўсе пытанні, якія задаюць у гэты самы момант», - дадаў музыка.

Нагадаем, імя Сяргея Ралдугіна стала вядомае шырокай грамадскасці пасля выцеку так званага «Панамскага дасье» кампаніі Mossack Fonseca. У СМІ з'явілася інфармацыя аб дачыненні сусветных лідараў, у тым ліку прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, і іх набліжаных да схем у адмыванні грошай і ўтойвання ад падаткаў. Напрвклад, расследаванне выявіла, што афшорныя кампаніі, якія наўпрост ці ўскосна належаць Ралдугіну, атрымлівалі сотні мільёнаў ад RCB Bank (кіпрская дачка ВТБ), якія размяркоўваліся іншымі кампаніямі.

Каментуючы скандал, Уладзімір Пуцін заявіў, што Сяргей Ралдугін выдаткоўвае грошы на набыццё музычных інструментаў для дзяржустаноў і прасоўванне расейскай культуры за мяжой. «Я ганаруся, што ў мяне ёсць такія сябры», - падкрэсліў Пуцін.

Адзначым, з афіцыйнай мытнай статыстыкі, прыведзенай СМІ ў рамках расследавання з афшорным скандалам, вынікае, што ў 2015 годзе ў Расею былі ўвезеныя смычковыя інструменты агульным коштам 75 тысяч даляраў. Адначасова інфармацыя аб продажы віяланчэлі «Сцюарт» знікла з сайта аўкцыённага дома Reuning.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках