29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Дзмітрый Лукашэнка «БелАЗамі» у Расеі гандляваў

20
Як Дзмітрый Лукашэнка «БелАЗамі» у Расеі гандляваў

Гандлёвы дом «БелАЗ» увайшоў у топ-500 найбуйнейшых кампаній Расеі.

У рэйтынгу, складзеным уплывовым выданнем РБК паводле сумы даходу ў 2015 годзе, Гандлёвы дом «БелАЗ» заняў 481-е месца, піша «Заўтра тваёй краіны».

Даход кампаніі, якая з'яўляецца эксклюзіўным дыстрыбутарам на расейскім рынку тэхнікі «БелАЗ-холдынгу», за мінулы год вырасла на 109% - да 17 млрд расейскіх рублёў. Столькі ж у 2015 годзе зарабілі кампаніі «Метраполіс» (гандаль у Кургане) і «Мішлен» (хімія і нафтахімія ў Маскве). Пры гэтым даход дыстрыбутара «БелАЗа» быў у мінулым годзе большы, чым у такіх кампаній, як «Макфа», «Серв’е», «Амвэй», «Уралмаш», АББ, «Ламада», «Індэзіт Інтэрнэшнл», «Расводаканал».

Прыбытак Гандлёвага дома «БелАЗ» у мінулым годзе вырас (на 205%) і склаў 0,912 млрд расейскіх рублёў.

Згодна з устаноўчым дакументам Гандлёвага дома «БелАЗ», яго акцыянерамі з'яўляюцца «БелАЗ-холдынг», Прэзідэнцкі спартыўны клуб, які ўзначальвае сярэдні сын кіраўніка Беларусі Дзмітрый Лукашэнка, а таксама кампанія «Уралбелазсервіс».

У топ-500 складальнікі рэйтынгу ўключылі яшчэ адно прадпрыемства з беларускім капіталам. Гэта створаная ў 2012 годзе Еўрапейская трэйдынгавая кампанія з офісам у Смаленску. Яе стоадсоткавым уладальнікам з'яўляецца Беларуская нафтавая кампанія, ЕТК займаецца продажам на расейскім рынку вырабленых у Мазыры і Наваполацку нафтапрадуктаў.

ЕТК страціла некалькі пазіцый у рэйтынгу, перамясціўшыся з 445-га на 459-е месца. Яе даход вырас на 2% (да 18 млрд расейскіх рублёў), а прыбытак скараціўся на 11% (да 0,152 млрд расейскіх рублёў).

Найбуйнейшай кампаніяй Расеі паводле даходу, як і ў мінулым годзе, стаў «Газпрам». У 2015 годзе газавы холдынг зарабіў 5 985 млрд расейскіх рублёў (прырост на 9%), а прыбытак склаў 805 млрд расейскіх рублёў (прырост на 412%).

У першую дзясятку таксама ўвайшлі «Лукойл», «Раснафта», Ашчадбанк Расеі, РЧ, ВТБ, «Растэх», «Сургутнафтагаз», «Магніт», «Расатам» і X5 RetailGroup. «Расатам» і X5 RetailGroup выціснулі з топ-10 «Інтэр РАТ» і «Рассеткі».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках