18 красавiка 2024, Чацвер, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WADA пакінула мельдоній у спісе забароненых прэпаратаў на 2017 год

WADA пакінула мельдоній у спісе забароненых прэпаратаў на 2017 год
ФОТА З САЙТА THISDAYLIVE.COM

Спіс быў ухвалены на выканкаме WADA ў Лазане 21 верасня і ўвойдзе ў дзеянне з 1 студзеня 2017 года.

Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) пакінула мельдоній ў спісе забароненых прэпаратаў на 2017 год. Абноўлены спіс субстанцый, не дазволеных да ўжывання, быў апублікаваны на сайце WADA ў чацвер, 29 верасня, піша lenta.ru.

Спіс быў ухвалены на выканкаме WADA ў Лазане 21 верасня і ўвойдзе ў дзеянне з 1 студзеня 2017 года.

«WADA апублікавала спіс забароненых рэчываў на 2017 год. Ён абавязковы для ўсіх, хто падпісаў кодэкс WADA. Спартоўцы ўсяго свету павінны пільнавацца гэтых стандартаў, не можа быць ніякай талерантнасці да людзей, якія наўмысна парушаюць правілы», - заявіў прэзідэнт WADA Крэйг Рыдзі, адзначыўшы, што ва ўсіх зацікаўленых старон ёсць тры месяцы, каб азнаёміцца са спісам.

Таксама адзначаецца, што спартоўцы, якія маюць законнае медыцынскае абгрунтаванне для выкарыстання забароненага прэпарата, могуць узгадніць гэта з WADA паводле правілаў тэрапеўтычнага выключэння.

У красавіку 2016 года WADA паведаміла, што ўтрыманне менш за адзін мікраграм мельдонію у допінг-пробе спартоўца, здадзенай да 1 сакавіка 2016 года, з'яўляецца дапушчальным паказчыкам.

З пачатку сакавіка ва ўжыванні прэпарата, які з 1 студзеня гэтага года ўключаны ў спіс забароненых рэчываў, былі абвінавачаныя некалькі дзясяткаў расейскіх спартоўцаў, уключаючы тэнісістку Марыю Шарапаву, плыўчыху Юлію Яфімаву і баксёра Аляксандра Паветкіна. Пазней са шматлікіх з іх знялі абвінавачванні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках