28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады зрабілі вінаватымі пенсіянераў

36
Улады зрабілі вінаватымі пенсіянераў

Чыноўнікі тлумяць людзям галаву праблемай старэння, замест таго, каб заняцца аздараўленнем эканомікі і яе індустрыялізацыяй.

«Задача ўлады не ў тым, каб тлуміць людзям галаву праблемай старэння»

Пенсійны ўзрост павінен вызначацца станам эканомікі, а не геранталогіі. І гэта наглядна паказвае прыклад Галандыі. Выгады, атрыманыя краінай з нейтралітэту ў Першай сусветнай вайне, далі ёй магчымасць не толькі пазбегнуць рэвалюцыйных узрушэнняў, але і правесці сацыяльныя рэформы. Да 1920 году ў краіне ўвялі 8-гадзінны працоўны дзень, 45-гадзінны працоўны тыдзень, знізілі пенсійны ўзрост з 70 да 65 гадоў.

«Першапачаткова выхад на пенсію ў 70 гадоў быў вызначаны не старэннем насельніцтва, а наступнае зніжэнне пенсійнага ўзросту было зроблена зусім не праз амаладжэнне. Усе вызначыла эканоміка», - піша Юры Пшэннік на сайце «Наша думка». - Такім чынам, задача ўлады не ў тым, каб тлуміць людзям галовы праблемай старэння, а ў тым, каб заняцца аздараўленнем эканомікі, яе паўторнай індустрыялізацыяй, але на новым тэхналагічным узроўні».

Жыццё «ў крэдыт»

Экспэрт звяртае ўвагу яшчэ на адзін эфект, які відавочна не прагназавалі ініцыятары падвышэння пенсійнага ўзросту без рэформаў. У Беларусі цяпер рэальная колькасць працоўных месцаў зніжаецца пры адначасовым падвышэнні пенсійнага ўзросту.

Акрамя значнага росту беспрацоўя сярод маладых людзей, падвышэнне пенсійнага ўзросту прывяло і да іншых цікавых наступстваў. Напрыклад, да выкарыстання «пенсіі», яшчэ да пачатку працоўнай дзейнасці.

Моладзь не працуе не толькі таму, што не стае працоўных месцаў (якія занятыя людзьмі, якія дапрацоўваюць свой павялічаны працоўны стаж). Моладзь ужо і не вельмі імкнецца змагацца за гэтыя месцы. Калі на пенсіі сёння ўжо наўрад ці атрымацца нармальна адпачыць, то трэба зрабіць гэта пакуль яшчэ малады, да пачатку актыўнай працоўнай дзейнасці.

«Моладзь пераходзіць на палегчаны графік, і шмат каму гэта ўжо і падабаецца. Гэта свайго кшталту жыццё «ў крэдыт», - падкрэслівае Юры Пшэннік.

У большасці краін не стае не проста моладзі, а працоўнай моладзі. А праседзеўшы да сталага ўзросту на дапамогах, грантах і фрылансе, моладзь потым, як паказвае досвед, не гатовая ўключацца ў інтэнсіўную працу «ад званка да званка» - нават калі адпаведнае працоўнае месца вызваляецца. Ды і кваліфікацыя тут патрэбная, а яе звычайна або няма, або ўжо страчаная за гады «даўншыфцінгу».

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках