25 красавiка 2024, Чацвер, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Dziеciuki» выступяць 8 кастрычніка з канцэртам у Варшаве

«Dziеciuki» выступяць 8 кастрычніка з канцэртам у Варшаве
ФОТА: ІВАН МЯЖУЙ/CHARTER97.ORG

Арганізатарам канцэрту стала кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.

На канцэрце таксама выступіць польскі гурт "40 mil obłędu". Пра падрыхтоўку канцэрта адзін з яго арганізатараў Пётр Дудановіч распавёў "Радыё Рацыя":

- Імпрэза называецца "Рок у пачатку студэнцкага года", на ім і выступіць гурт "Dziеciuki" з Гародні. Пачынаецца навучальны год і гэта імпрэза - як свята пачатку першага курса беларусістыкі. Зразумела, што калі беларусістыкі, то патрэбны гурт з Беларусі.

Мне ўвогуле цікава спалучаць музыкаў, людзей з розных краін, якія граюць нейкую музыку - з гэтага атрымліваецца нешта цікавае. Стасункі са студэнтамі беларусістыкі, з самакіраваннем даволі добрыя. Гэта ўжо чарговая супольная імпрэза.

- "Dziеciuki" ўжо шмат разоў выступалі ў Польшчы, а канкрэтна ў Варшаве, наколькі папулярныя іх канцэрты?

- Гэта мы ўбачым 8-га кастрычніка. Шмат пытаюць пра іх канцэрты - і палякі, і варшаўскія беларусы. Я ведаю, што на канцэрты прыязджаюць людзі з Бэрліна, з Кракава, з Гданьска. Я думаю, што публіка будзе.

- Чаму абраная гэтая пляцоўка? Гэта новая пляцоўка ці нешта там ужо адбывалася?

- Мы адмыслова шукалі клуб, які меў бы нейкае дачыненне да Беларусі. Вуліца Люблінская - Люблінская унія, польска-беларуская супольнасць - музычная унія.

У гурта "Dziеciuki" атрымліваецца міні-тур па Польшчы. 7-га кастрычніка яны граюць у Сувалках ў клубе "Komin", які з'яўляецца даволі знакавай пляцоўкай для гурта, яны там ужо выступаюць ледзь ці не пятым разам, а на наступны дзень едуць у Варшаву.

- У гэтым годзе "Dziеciuki" ўпершыню ўдзельнічалі ў фестывалі "Nukstock" у Нямеччыне, што ў Лужыцы (зямля лужынцаў - славянскага народа), раскажыце, калі ласка пра гэты досвед.

- "Dziеciuki" выступалі ў гэтым годзе на фестывалі "Nukstock", яны выступалі першы і апошні раз на гэтым фестывалі, бо фестываль зладжаны на такім прынцыпе, што адзін гурт выступае толькі адзін раз. Прыйшлося тры гады дамагацца таго, каб хтосьці з Беларусі туды ўсё ж прыехаў. На мой погляд публіка вельмі станоўча прыняла іх выступ. На наступны дзень я бачыў шмат людзей розных узростаў у футболках гурта.

Канцэрт гурта "Dziеciuki" у Варшаве адбудзецца ў суботу, 8-га кастрычніка, а 20:17 на вул. Lubelska 30/32, клуб "Znośna Lekkość Bytu".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках