20 красавiка 2024, Субота, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

у 78-гадовага інваліда незаконна забралі пенсію ў кошт штрафу

12
у 78-гадовага інваліда незаконна забралі пенсію ў кошт штрафу
Барыс Бабок
ФОТА: NOVYCHAS.BY

У чэрвені Барыса Бабка аштрафавалі на $210 за пікет супраць беззаконня ў судах і пракуратуры.

З 78-гадовага інваліда другой групы Барыса Бабка з райцэнтра Крупкі, што ў Менскай вобласці, пачалі незаконна забіраць штраф.

Гэта адбылося яшчэ да ўваходжання ў законнае дзеянне пастановы суда Цэнтральнага раёна Менска суддзі Вікторыі Шабуні, якая 15 чэрвеня аштрафавала пенсіянера на 420 рублёў за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні, піша novychas.by.

Нагадаем, што 31 сакавіка на сталічнай плошчы Свабоды Барыс Бабок разам з іншымі актывістамі Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры браў удзел у пікетаванні супраць адпісак чыноўнікаў на звароты грамадзян.

Пенсіянер абскардзіў пастанову суддзі першай інстанцыі ў Менскім гарадскім судзе, дзе 4 кастрычніка адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі пенсіянера.

Аднак 21 верасня ён даведаўся, што з ягонай пенсіі на выплату штрафу ўжо канфіскаваныя 110 руб. Ва ўправе сацыяльнай абароны Крупскага райвыканкама інваліду выдалі копію пастановы суддзі Вікторыі Шабуні са штампам аб уваходжанні гэтага дакумента ў законнае дзеянне.

Як падкрэсліла юрыстка Тамара Сяргей, выпадак з Барысам Бабком яшчэ раз сведчыць: судовыя працэсы такога кшталту адміністрацыйных спраў ператвораныя ў фармальнасць, і таму суддзя Вікторыя Шабуня ўпэўненая, што Менскі гарадскі суд зацвердзіць ейную пастанову.

Інжынер-механік Барыс Бабок шмат гадоў узначальваў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Крупскага раёна, працаваў намеснікам старшыні Крупскага райвыканкама ў будаўніцтве, за сваю добрасумленную працу адзначаны ордэнам «Знак Пашаны» і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках