20 красавiка 2024, Субота, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр энэргетыкі Літвы: «Расатам» - прылада геапалітычнага ціску

Міністр энэргетыкі Літвы: «Расатам» - прылада геапалітычнага ціску
Рокас Масюліс
ФОТА: DELFI

«Расатам» можна назваць новым расейскім «Газпромам», праз які адбываецца не толькі энэргетычнае, але і геапалітычнае ўздзеянне.

Расейская дзяржкарпарацыя «Расатам», якая будуе атамныя станцыі ў Еўропе, Азіі і на Блізкім Усходзе, становіцца сродкам геапалітычнага ціску, заявіў міністр энэргетыкі Літвы Рокас Масюліс падчас візіту ў ЗША, паведамляе delfi.lt.

У чацвер у Вашынгтоне міністр сустрэўся са спецыяльным пасланнікам Дзярждэпартамента ЗША і каардынатарам міжнародных энэргетычных пытанняў Амасам Хаштэйнам, кіраўніцай Бюро энэргетычных рэсурсаў Дзярждэпартамента ЗША Самантай Карл-Ёдэр.

«Я звярнуў увагу на тое, што калі геапалітычна ўсіх турбуе тое, што робіць «Газпром», то варта звярнуць увагу і на тое, што робіць «Расатам». Яго можна назваць новым расейскім «Газпромам», праз які будуць ажыццяўляць не толькі энэргетычнае, але і геапалітычнае ўздзеянне», - сказаў Масюліс у тэлефонным інтэрв'ю з Вашынгтона.

Паводле ягоных слоў, амерыканскія службовыя асобы расцэньваюць БелАЭС, што будуецца ў Беларусі, ля мяжы Літвы, як «стратэгічна важны аб'ект у дрэнным сэнсе слова».

«Яны на гэта глядзяць вельмі сур'ёзна, выдатна прааналізавалі сітуацыю, разумеюць, што энэргетыка - гэта геапалітычны інструмент, і часцяком, асабліва калі гаворка ідзе пра Расею, гэтым дабіваюцца палітычных мэтаў. Гэтак жа сама яны ацэньваюць і БелАЭС у Астраўцы як стратэгічна важны аб'ект у дрэнным сэнсе», - адзначыў Масюліс.

«Расатам» будуе АЭС у Беларусі, Расеі, дамовіўся аб будаўніцтве станцый у Фінляндыі, Бангладэш, Саудаўскай Арабіі і ў іншых краінах. У 50-ці кіламетрах ад Вільні «Расатам» будуе БелАЭС, на якой будуць усталяваныя два рэактары, кожны магутнасцю ў 1200 мегават.

Першы плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, а другі, згодна з цяперашнім планам павінен пачаць працаваць у 2020 годзе.

Падчас будаўніцтва АЭС у Астраўцы стала адбываюцца інцыдэнты рознага маштабу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках