20 красавiка 2024, Субота, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для прадпрымальнікаў рыхтуюць чарговы штраф

10
Для прадпрымальнікаў рыхтуюць чарговы штраф
Фота: bymedia

Падаткавікі ўвядуць адказнасць за адсутнасць электронных рахункаў-фактур.

Чарговыя штрафы для ІП могуць з'явіцца ў 2017 годзе. Са словаў намесніцы начальніка аддзела ўскоснага падаткаабкладання галоўнай управы метадалогіі падаткаабкладання арганізацый МПЗ Святланы Яськовай прапрацоўваецца пытанне аб увядзенні адміністрацыйнай адказнасці за адсутнасць электронных рахункаў-фактур.

Пра гэта яна заявіла падчас онлайн-канферэнцыі на сайце БелТА.

З 1 студзеня 2017 года плацельшчыкі ПДВ змогуць выкарыстоўваць для выліку толькі электронныя рахункі-фактуры. Будзе выключанае ўжыванне рахункаў-фактур, аформленых на папяровых носьбітах.

Таксама ў законапраекце пра змены ў падатковым кодэксе ў 2017 годзе прадугледжваецца зрушэнне агульнага тэрміну афармлення электронных рахункаў-фактур з 5 на 10 чысло месяца, наступнага за фактычнай адгрузкай тавараў, выкананнем работ або паслуг.

Камеральны кантроль, са словаў Святланы Яськовай, будзе даступны карыстальнікам АІС у кастрычніку. З яго дапамогай яны змогуць спраўджваць атрыманыя і пададзеныя рахункі-фактуры з падатковымі дэкларацыямі.

МПЗ ацэньвае працу аўтаматызаванай сістэмы, як досыць стабільную.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках