29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нідэрланды запатрабавалі ад Расеі растлумачыць крытыку расследавання аб MH17

15
Нідэрланды запатрабавалі ад Расеі растлумачыць крытыку расследавання аб MH17
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»/АНДРЭЙ СЦЕНІН

МЗС Нідэрландаў выклікала амбасадара Расеі, каб дыпламат патлумачыў крытыку Масквы на адрас расследавання аб факце катастрофы малайзійскага Boeing на Данбасе.

Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў 30 верасня выказала расейскаму паслу ў Гаазе дыпламатычны папрок пасля таго, як Масква раскрытыкавала вынікі расследавання міжнароднай групы следчых аб факце катастрофы Boeing MH17 на Данбасе, паведамляе Reuters са спасылкай на заяву галандскага МЗС.

Міністр замежных спраў Нідэрландаў Берт Коендэрс заявіў, што расейская рэакцыі на высновы следства «ставіць пад сумнеў сумленнасць, прафесіяналізм і незалежнасць» следчых, піша tut.by.

«Да разумення расейскага амбасадара было данесена, што такая неабгрунтаваная крытыка недапушчальная», - гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, каментуючы паведамленне аб выкліку расейскага амбасадара ў МЗС Нідэрландаў, назваў гэта «вельмі добрай, пазітыўнай навіной».

«Кіраўнік нашага дыппрадстаўніцтва ў Нідэрландах пададуць усе меркаванні аб нашай пазіцыі», - растлумачыў Пяскоў.

«Дыялог - гэта заўсёды добра», - дадаў Пяскоў.

28 верасня следчыя Міжнароднай следчай групы (JIT) прадставілі другую справаздачу аб прычынах катастрофы Boeing на Данбасе 17 ліпеня 2014 года. Галоўная выснова следства палягае ў тым, што «Бук», з якога збілі самалёт, быў дастаўлены з Расеі, а пасля запуску вернуты на расейскую тэрыторыю. Паводле іх версіі, запуск ракеты з «Бука» быў здзейснены ў раёне пасёлка Першамайскі, які кантралявалі апалчэнцы самаабвешчанай «ДНР».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках