23 красавiка 2024, aўторак, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адкуль у Беларусі ўзяліся «лішнія» яблыкі?

8
Адкуль у Беларусі ўзяліся «лішнія» яблыкі?

Генпракуратура РФ заявіла, што Беларусь летась прадала Расеі ў пяць разоў больш яблыкаў, чым вырасцілі.

Намеснік генпракурора Расеі Уладзімір Маліноўскі на пасяджэнні аб'яднанай калегіі Генеральных пракуратур дзвюх краін паведаміў, што Беларусь завезла ў Расею ў пяць разоў больш яблыкаў і грыбоў, чым вырасціла. «Забароненыя да ўвозу ў Расею тавары нярэдка пастаўляюцца з падробленымі таварасуправаджальнымі і фітасанітарнымі дакументамі. Напрыклад, у 2015 годзе ў Расею імпартавана 573 тысячы тон беларускіх яблыкаў і грыбоў. Паводле звестак Мінсельгасу Беларусі, гэта ў пяць разоў перавышае сабраны ўраджай», - абураецца Маліноўскі.

«Еўрарадыё» паспрабавала разабрацца, адкуль мы ўзялі столькі яблыкаў.

Спачатку падзелім - яблыкі асобна, грыбы асобна. Летась наш яблычны экспарт у Расею склаў 518 тысяч тон. Гэта ўдвая больш, чым у 2014. Запрацавала Беларусь на гэтым 90 мільёнаў даляраў. Грыбоў прадалі расейцам 50 тысяч тон. У выніку за 2015 год маем 569 тысяч тон прададзеных расейцам грыбоў і яблыкаў. У паведамленні Генпракуратуры Расеі, нагадаю, 573 тысячы тон. Лішнія 4 тысячы, некрытычна.

Цяпер давайце паглядзім на наш яблычны імпарт. У 2015 годзе Беларусь купіла 731 тысячу тон яблыкаў. Грыбоў - амаль 50 тысяч тон.

Яшчэ наш уласны ўраджай! У 2014 сабралі 97 тысяч тон айчынных яблыкаў. Інфармацыю пра ўраджай 2015 года ў Мінсельгасхарчы журналістам аператыўна даць не змаглі. І сапраўды, беларусы прадалі ў Расею ў 5 разоў больш, чым вырасцілі самі.

А цяпер падлічым усе яблыкі!

Прывезлі з-за мяжы дзесьці 780 тысяч тон яблыкаў і грыбоў (208 тысяч тон яблыкаў - з Польшчы, забароненыя ў Расеі). Яшчэ блізу 100 тысяч тон вырасцілі самі. У выніку маем 880 тысяч тон. У Расею сёлета мы прадалі 569 тысяч тон яблыкаў і грыбоў. Розніца - блізу 300 тысяч тон (менавіта тут схаваліся 208 тысяч тон забароненых у Расеі польскіх яблыкаў). Можам сказаць, што з’елі самі. 30 кілаграмаў за год на кожнага беларуса - не так і шмат.

Так што злавіць нас на яблыках расейскай Генпракуратуры будзе няпроста. Калі што, у адказ можам спытаць, у якой губерні расейцы вырасцілі 19 тысяч тон прададзеных нам у 2015 годзе бананаў і 4 тоны ананасаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках