18 красавiка 2024, Чацвер, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З «Гродна Азот» звольняць яшчэ 10% работнікаў

5
З «Гродна Азот» звольняць яшчэ 10% работнікаў

Асноўная мэта скарачэння штата - выхад на бясстратную працу.

Каб у цяперашніх умовах захаваць рэнтабельнасць вытворчасці, беларускія прадпрыемствы шукаюць шляхі і механізмы змяншэння выдаткаў.

Адным з самых распаўсюджаных варыянтаў становіцца скарачэнне штатаў. Гэтая тэндэнцыя пачала праяўляцца з 2014 года, перш за ўсё ў дзяржсектары, паведамляе «Блог Гродно».

Напрыклад, паводле вынікаў 2014 года «Гродна Азот» скараціў амаль 2,4 тысячы чалавек (звыш 20%).

Вось і цяпер стала вядома, што на прадпрыемстве будуць змены - да 1 студзеня 2017 года на «Азоце» павінны аптымізаваць 10% работнікаў, пра што сведчыць дакумент, які з'явіўся ў сацыяльных сетках.

Асноўная мэта мерапрыемстваў у аптымізацыі штата - выхад на бясстратную працу, рост прадукцыйнасці працы і рацыянальнае выкарыстанне працоўных рэсурсаў.

Дарэчы, распаўсюджаны дакумент змяшчае і пункт, прысвечаны працаўладкаванню «аптымізуемай» часткі супрацоўнікаў. Ім прапануецца прайсці перанавучанне, перападрыхтоўку з улікам патрэбаў вытворчасці, а таксама будзе прапанаваная працаўладкаванне на працоўныя месцы, якія з'яўляюцца ў выніку натуральнай цякучасці кадраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках