Фотахроніка
Фатаграфіі галоўных падзей краіны
26.03.2008
Лукашэнка ашалеў ад санкцый (Фота, відэа)
129
13:54, — Палітыка
Масавымі арыштамі і жорсткімі збіваннямі людзей скончылася святкаванне 90-годдзя БНР у Менску. Супраць удзельнікаў мірнай дэманстрацыі былі кінутыя сотні супрацоўнікаў міліцыі, АМАПу і ўнутраных войскаў.
25.03.2008
АМАП супраць мірнай дэманстрацыі (Фотарэпартаж)
29
19:30, — Палітыка
Сотні супрацоўнікаў міліцыі і АМАПу былі выстаўленыя супраць мірнай дэманстрацыі ў Дзень Волі. Улады брутальна разагналі мірную дэманстрацыю, збілі і затрымалі больш як 100 удзельнікаў акцыі.
25.02.2008
Беларусы выйшлі на Плошчу ў памяць аб Ірыне Казулінай (Фота, відэа)
81
18:18, — Палітыка
Каля 2000 чалавек, што спачуваюць гору сям'і Казуліных, прыйшлі 25 лютага ўвечары на Кастрычніцкую плошчу, каб запаліць свечкі ў памяць аб Ірыне Казулінай, жонкі палітвязня Аляксандра Казуліна, якая заўчасна сышла.
18.02.2008
АМАП супраць ІП (Фотарэпартаж)
40
14:22, — Палітыка
Шэрагі супрацоўнікаў АМАПа «маршыравалі» сёння па Кастрычніцкай плошчы, выцясняючы індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прыйшлі на акцыю пратэсту.
22.01.2008
Фотарэпартаж з акцыі прадпрымальнікаў у Менску
67
9:18, — Палітыка
Беларускія прадпрымальнікі правялі сёння ў сталіцы акцыю пратэсту. Супраць мірных дэманстрантаў былі кінутыя буйныя сілы міліцыі, экіпіяваныя дубінкамі і пластыкавымі шчытамі. Камандаваў аперацыяй асабіста міністр унутраных спраў Навумаў.
4.11.2007
Сацыяльны марш на вуліцах Менска (Фота)
15
16:08, — Палітыка
Беларусы патрабавалі спыніць рост цэн, правесці эканамічныя рэформы, вярнуць сацыяльныя ільготы. Улады ў адказ наладзілі правакацыі…
29.10.2007
Беларусы ўспомнілі ахвяр камуністычных рэпрэсій і патрабавалі вызваліць палітвязняў (Фота)
10
15:42, — Палітыка
Мемарыяльнае шэсце і мітынг, прысвечаныя «Дзядам» – Дню памяці продкаў – прайшлі 28 кастрычніка ў Менску. У акцыях узялі ўдзел ад адной з паловай да дзвюх тысяч чалавек. Дэманстранты прайшлі калонай пад бел-чырвона-белымі нацыянальнымі сцягамі па праспекце Незалежнасці і ўшанавалі памяць рэпрэсаваных у 1920-1930 гады беларусаў ва ўрочышчы Курапаты – месцы, дзе былі забітыя і пахаваныя дзесяткі тысяч ахвяр сталінскага тэрору. Удзельнікі мемарыяльнага шэсця таксама патрабавалі вызваліць сённяшніх беларускіх палітвязняў – Аляксандра Казуліна, Змітра Дашкевіча, Артура Фінькевіча, Андрэя Клімава і іншых вязняў сумлення.
14.10.2007
Белорусы прошли по Минску Европейским Маршем (НОВЫЕ ФОТО)
11
21:36, — Палітыка
Белорусы вышли на Европейский Марш в Минске. По оценкам организаторов, число участников Марша – от 7 до 10 тысяч. Предлагаем новые фото.
Еўрапейскі Марш у Менску (Фота, частка 2)
19:10, — Палітыка
Прапануем фота з Еўрапейскага Марша. Здымкі зробленыя ў той момант, калі ўдзельнікі Марша ішлі па праспекце Незалежнасці да парку Дружбы народаў. Неўзабаве на нашым сайце з'явяцца новыя фота і відэа!
Еўрапейскі Марш у Менску (ФОТА)
16
17:28, — Палітыка
Прапануем фота з Еўрапейскага Марша. Здымкі зробленыя ў той момант, калі ўдзельнікі Марша ішлі з Кастрычніцкай плошчы па праспекце Незалежнасці. Неўзабаве на нашым сайце з'явяцца новыя фота і відэа!




