Байкот-2008
Восенню 2008 года ў Беларусі павінныя адбыцца парламенцкія "выбары". У сувязі з узмацненнем у краіне палітычных рэпрэсіяў, нежаданнем уладаў ісці на лібералізацыю выбарчага заканадаўства, а таксама з тым, што з 1996 года ўсе выбары і рэферэндумы ў Беларусі былі прызнаныя міжнароднымі арганізацыямі несвабоднымі і недэмакратычнымі, каардынатар Хартыі’97 Зміцер Бандарэнка звярнуўся да дэмакратычных сілаў з прапановай байкатаваць выбары.
Тэма: Байкот-2008
-
12:43 Народны пратэст: Менск адмаўляецца галасаваць цэлыми дамамі 17

Жыхары трох шматпавярховікаў на вуліцы Бельскага ў Менску пратэстуюць супраць таго, што мясцовыя ўлады не вырашаюць праблему ўпарадкаваньня дваровай тэрыторыі.
-
12:38 У дзень «выбараў» пройдзе акцыя пратэсту каля консульства Беларусі ў Эстоніі 2

Беларускія студэнты, якія вучацца ў ВНУ Эстоніі па праграме эстонскага ўрада, плануюць 28 верасня правесці акцыю пратэсту «супраць існуючага ў Беларусі дыктатарскага рэжыму» і «супраць працэсу імітацыі «парламенцкіх выбараў».
-
12:19 Інтэрнэт-супольнасць падтрымлівае байкот 2

86.6% удзельнікаў галасавання на сайце Хартыі не будуць удзельнічаць у «парламенцкіх выбарах». Сёння мы прапануем чытачам адказаць на пытанне: «Ці падтрымліваеце Вы акцыю 28 верасня супраць фальсіфікацыі «выбараў»?»
-
11:15 БДІПЧ АБСЕ распавялі аб рэпрэсіях падчас «выбараў»

За час кампаніі «Байкот» зафіксавана каля 100 выпадкаў рэпрэсіяў супраць моладзевых актывістаў: арышты, збіццё, выключэнні з навучальных установаў.
-
11:07 Минск попытается проскочить между Сциллой и Харибдой 4

Москва заинтересована, чтобы Беларусь признала Абхазию и Южную Осетию, ненавязчиво напомнил 24 сентября российский посол Александр Суриков. В этот же день белорусскому правителю позвонил глава дипломатии ЕС Хавьер Солана. Короче, белорусское руководство теребят и с востока, и с Запада.
-
10:49 Зінаіда Бандарэнка: «Трэба выходзіць на Плошчу, а не сядзець на кухнях» 11

Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка лічыць, што дадзеную “выбарчую кампанію” нельга назваць дэмакратычнай, таму беларусы вінныя дамагацца правядзення новых, па-сапраўднаму свабодных, выбараў.
-
10:21 Андрэй Саннікаў: «Дзеянні Саланы робяць ЕЗ смеху вартым» 29

Размова па тэлефоне вярхоўнага прадстаўніка Еўразвязу па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Хаўера Саланы з Аляксандрам Лукашэнкам «не паўплывае на паляпшэнне сітуацыі ў Беларусі, а толькі надае рэжыму Лукашэнкі ўпэўненасці ва ўласнай беспакаранасці».
-
9:54 Как обойти блокировку сайта? 13

28 сентября, начиная с 20.00, мы планируем в прямом эфире освещать ход акции протеста фальсификации "парламентских выборов", которые пройдут в этот день. Во время громких политических событий в Беларуси стала традиционной блокировка для белорусских посетителей сайтов с независимой информацией. Блокировку легко обойти, если воспользоваться простыми и эффективными способами, применяемыми в таких случаях.
-
9:00 Апазіцыйныя партыі: Датэрміновае галасаванне выкарыстоўваюць для фальсіфікацыі «выбараў» 1

Улады выкарыстоўваюць датэрміновае галасаванне як адзін з асноўных спосабаў фальсіфікацыі «выбараў». Аб гэтым было заяўлена на паседжанні прэзідыўма палітрады апазіцыйных палітычных партыяў, якое адбылося 24 верасня ў штаб-кватэры Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
-
8:28 Салана прапаноўвае сяброўства апошняму дыктатару Еўропы? 6

24 верасня адбылася тэлефонная размова паміж Аляксандрам Лукашэнкам і вярхоўным прадстаўніком Еўразвязу па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Хаўерам Саланам.
-
20:13 Тацяна Севярынец: «Шмат людзей мне кажа – на «выбары» гэтыя не пойдзем!» 2

Тацяна Севярынец, экс-кандыдат у дэпутаты па Віцебскай-Горкаўскай акрузе №17, распавядае ў інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97 аб сваім рашэнні зняцца з «выбараў» і аб тым, як яна праводзіць у сваёй акрузе кампанію «Байкот!».
-
19:46 Лукашенко боится студентов Института физкультуры? 4

Студентов Белорусского государственного университета физической культуры, проживающих в общежитии, руководство вуза заставляет голосовать досрочно. 28 сентября на избирательном участке № 449 Центрального района (Старовиленский округ № 105), который расположен в здании БГУФК, будет голосовать Лукашенко.
-
19:26 Активист кампании «Бойкот» арестован на 7 суток

24 сентября гомельского активиста оппозиции Андрея Тенюту суд Центрального района приговорил к семисуточному аресту и штрафу в размере 700 тысяч рублей.
-
18:53 «Ліпавыя» скрыні ці беларускі LEGO (Фота) 20

Падчас галасаваньня на так званых “выбарах” у Беларусі шырока выкарыстоўваюцца скрыні старога ўзору. Дно скрыняў прымацавана лёгкімі шрубкамі і яго лёгка адкруціць. На дне нават няма плёмбы. Усё гэта пашырае мажлівасьці фальшаваньня.
-
18:14 Кангрэсменам ЗША не спадабаліся пагрозы Лукашэнкі 8

У Беларусі напярэдадні «выбараў» усё яшчэ няма прагрэсу ў сферы дэмакратыі і правоў чалавека. Аб гэтым гаворыцца ў адмысловай заяве сустаршыняў Хельсінскай камісіі Кангрэса ЗША Элсі Гасцінгса і Бенджаміна Кардзіна.
-
16:55 Твой голас будзе пачуты толькі на Плошчы 1

Акруговыя камісіі не дазволяць зарэгістраваным незалежным назіральнікам ад Беларускага Хельсінскага Камітэта прысутнічаць пры канчатковым падліку галасоў выбаршчыкаў 28 верасня.
-
15:32 Палякам прадэманстравалі, якія ў Беларусі «выбары» 5

У Варшаве, Беластоку і на аўтатрасах каля беларускай мяжы з'явіліся бігборды, прысвечаныя так званым «парламенцкім выбарам» у Беларусі. На іх намалявана некалькі тэлевізійных экранаў з тварамі Лукашэнкі і апазіцыйных палітыкаў.
-
14:41 Сяргей Салаш звярнуўся да барысаўчанаў: «Выбараў няма!» 1

Шматлікія выбаршчыкі, якія пражываюць на тэрыторыі Барысаўскай сельскай выбарчай акругі №63, атрымалі ўлётку, якая прадстаўляе перадвыбарную праграму незарэгістраванага дэмакратычнага кандыдата Сяргея Салаша.
-
12:46 Тыя, хто зняўся з «выбараў», шкодзяць Ярмошынай 7

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына падчас сустрэчы з кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД Сяргеям Лебедзявым выказалася з нагоды зняцця дэмакратычнымі кандыдатамі сваіх кандыдатур з «выбараў» у «палатку».
-
12:22 Ідэолаг нагадвае, хто «гаспадар» на ўчастку 4

23 верасня праца ўчастковай выбарчай камісіі №34 Віцебскай-Чкалаўскай акругі №18 пачалася з пяціхвілінкі, якую правёў начальнік аддзела ідэалагічнай працы адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебску і былы (неаднаразова) чалец гэтай камісіі Мікалай Шлюпакоў.
-
11:19 Уладзімір Някляеў: «Змагацца трэба заўсёды!» 2

«Я на «выбары» не пайду, бо ў нашай краіне, пры нашай уладзе ніякіх выбараў ня будзе», - сказаў у інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97 вядомы беларускі паэт Уладзімір Някляеў.
-
10:54 Звесткі аб колькасці выбаршчыкаў і бюлетэнях атрымаць немагчыма

У першы жа дзень датэрміновага галасавання старшыня ўчастковай выбарчай камісіі №52 Віцебскай-Чкалаўскай акругі №18 Ніна Шубіна апячатала скрыню для галасавання «усляпую» -- скрыня перад апячатваннем не была адчыненая і прад'яўленая для агляду чальцам участковай выбарчай камісіі.
-
10:53 За падняты нацыянальны сцяг у Гомелі затрыманы актывіст кампаніі «Байкот» 6

24 верасня прыкладна ў гадзіну ночы на Гомельскім чыгуначным вакзале быў затрыманы актывіст «Маладога Фронту» Андрэй Цянюта.
-
9:28 У Берасці выбаркам адмовіўся апячатваць скрыні для датэрміновага галасавання 5

19 верасня Сяргей Вакуленка, давераная асоба кандыдата Дзмітрыя Шыманскага, накіраваў у акруговую камісію Берасцейскай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 2 заяву з прапановамі па апячатванні скрыняў, якія дазволяць пазбегнуць фальсіфікацыяў падчас датэрміновага галасавання.
-
9:01 Віктар Івашкевіч: «Кожны сам вырашае, хто ён» 6

«Беларус становіцца перад выбарам – ці ён будзе толькі бухцець на кухні, пісаць каментары ў інтэрнэце ці асабіста здзейсніць учынак», -- лічыць намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.
-
18:54 Скрыня для датэрміновага галасавання апячатаная толькі зверху, а знізу яна лёгка адкручваецца 17

Прадстаўнікі ўчастковых камісіяў адмаўляюцца даваць звесткі давераным асобам дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты і назіральнікам ад БХК.
-
17:58 Працоўных свінакомплекса сілай вязуць на сустрэчу з праўладавым кандыдатам 8

Сёння ў вёсцы Верамейкі у Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці працоўных ААТ "Светлае" цэнтралізавана садзяць у аўтобус і адвозяць на сустрэчу з кандыдатам у дэпутаты па Магілёўскай сельскай выбарчай акрузе №88, старшынём Магілёўскага райвыканкама Аляксандрам Разганавым.
-
17:49 Затрыманы чалец ініцыятыўнай групы дэмакратычнага кандыдата 1

22 верасня ў Ельску а палове на 22-ю гадзіну міліцыя затрымала чарнобыльскага ліквідатара, інваліда другой групы Васіля Сіліверста. Ён зьяўляецца чальцом ініцыятыўнай групы кандыдата ў «дэпутаты» ад АГП у Палескай выбарчай акрузе №43 Мікалая Гаўрыленкі.
-
17:36 Для ЦВК прапановы і скаргі апазіцыянераў не з'яўляюцца «глабальнымі пытаннямі» 4

Цэнтральная выбарчая камісія ігнаруе большасць прапановаў і скаргаў ад прадстаўнікоў апазіцыі. Сэнс амаль усіх адказаў кіраўніцтва ЦВК на заўвагі і патрабаванні дэмакратаў зводзіцца да аднаго – узнятыя пытанні не заслугоўваюць таго, каб губляць час на іх разгляд. Апошняе паседжанне Цэнтральнай камісіі - чарговае таму пацверджанне.
-
17:18 Байкот «выбарам». Усе на Плошчу! (Фота) фота 2

Актывісты «Маладога Фронту» працягваюць рабіць штодзённыя акцыі ў межах кампаніі “БАЙКОТ 2008!”: апошнімі днямі ў розных гарадах Беларусі зьяўляюцца графіці з заклікам выйсьці на плошчу Каліноўскага (Кастрычніцкую) у Менску 28 верасьня ў 20.00.
-
16:25 Рэктар патрабуе галасаваць датэрмінова 25

У Берасьцейскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Пушкіна адбыліся так званыя прафіляктычныя гутаркі выкладчыкаў са студэнтамі.
-
16:11 Уладзімір Арлоў: «Я хачу ўдзельнічаць у гістарычных падзеях» 3

«Выбары» ўжо сёння немагчыма назваць дэмакратычнымі і свабоднымі. І выбаршчыкі маюць права сабрацца на плошчы, каб абмеркаваць сітуацыю», - заявіў вядомы беларускі пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў.
-
15:32 Фатографу «Народнай Волі» не дазволілі здымаць датэрміновае галасаванне 1

Фотакарэспандэнту недзяржаўнай газеты «Народная Воля» Юрыю Дзедзінкіну сёння раніцай не дазволілі праводзіць фотаздымку на выбарчым участку, дзе пачалося датэрміновае галасаванне.
-
15:14 Артур Фінкевіч: «Гэта было падобна на замах» 5

Адзін з лідэраў “Маладога фронту” Артур Фінькевіч лічыць, што аварыя, у якую разам з дзвума паплечнікамі трапіў палітык, магла быць арганізавана спецслужбамі як адзін з метадаў супрацьдзеяння акцыі, што прызначаная на 28 верасня ў сталіцы.
-
12:42 Аляксандр Казулін: «Прыватызацыя ў краіне не павінна праходзіць шляхам закулісных пагадненняў» 1

Былы беларускі палітвязень Аляксандр Казулін знаходзіцца ў ЗША з працоўным візітам. Палітык перасцярог Захад ад прызнання «парламенцкіх выбараў» у Беларусі, паколькі іх вынікі ўжо перадвызначаныя ў адміністрацыі Лукашэнкі.
-
11:12 Міхась Скобла: «Плошча – гэта адзіная магчымасць беларусаў для выказвання сваіх палітычных поглядаў»

Прэс-цэнтар Хартыя’97 прапанаваў вядомаму беларускаму паэту Міхасю Скоблу адказаць, ці варта 28 верасня выходзіць на Кастрычніцкую плошчу і патрабоваць правядзення новых выбараў, і ці ён асабіста туды пойдзе.
-
10:42 У суд пададзеная скарга на незаконнасць фарміравання ўчастковых камісіяў

У Менскім гарадскім судзе на 25 верасня прызначаны разгляд скаргі аб незаконнасці фарміравання ўчастковых выбарчых камісіяў (УВК) адміністрацыяй Цэнтральнага раёна Менска.
-
10:19 Тацяна Севярынец адмовілася ад удзелу ў «выбарах» 2

Сябра аргкамітэта па стварэньні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Тацяна Севярынец прыняла рашэньне адмовіцца ад удзелу ў “выбарчай кампаніі”.
-
9:33 Сяргей Калякін: «Але нам трэба прад'явіць людзям доказы фальсіфікацыяў» 10

Лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін лічыць, што на працягу наступных пяці дзён апазіцыя павінна паведамляць людзям аб фактах, якія сведчаць, што вынікі «выбараў» будуць падтасаваныя.
-
9:09 Здзейснены напад на кандыдата ў дэпутаты Андрэя Лявінава 4

22 верасня каля 19.30 у пад'ездзе ўласнага дома быў здзейснены напад на апазіцыйнага кандыдата ў дэпутаты па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19, былога супрацоўніка міліцыі Андрэя Лявінава.
-
8:44 Кандыдат ад АДС Кастусь Жукоўскі зняў сваю кандыдатуру

22 верасня кандыдат у дэпутаты па Будзе-Кашалёўскай выбарчай акрузе №38 Кастусь Жукоўскі зняў сваю кандыдатуру з «выбараў». Адпаведную заяву ён накіраваў у акруговую выбарчую камісію.
-
8:38 Адзін з лідэраў Партыі БНФ зьняўся з «выбараў» 1

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч у панядзелак зьняў сваю кандыдатуру з выбараў. Палітык быў зарэгістраваны ў менскай Аўтазаводзкай акрузе.
-
18:50 Кандыдатаў у «дэпутаты» застаецца ўсё менш 2

Ахвотных удзельнічаць у выбарах дэпутатаў «палаты прадстаўнікоў» становіцца ўсё меней. «Барацьбу» за 110 мандатаў працягваюць толькі 270 чалавек. То бок сярэдняя колькасьць кандыдатаў на адно месца складае 2,45.
-
18:39 Ольга Козулина: «Право протестовать закреплено Конституцией» 7

«Уже сегодня ясно, что эти «парламентские выборы» будут сфальсифицированы. Поэтому, если люди чувствуют себя обманутыми, они должны протестовать. Это право, закрепленное Конституцией, поэтому приходите 28 сентября на Октябрьскую площадь Минска», -- заявила в интервью пресс-центру Хартии'97 дочь политзаключенного Александра Козулина, кандидат в депутаты Ольга Козулина.
-
18:19 Назіральнікі ад АБСЭ даведаліся пра адмову ў арганізацыі пікета «Байкот!»

Сёньня вабласны каардынатар Маладога Фронту па Віцебскай вобласьці Алесь Круткін сустрэўся з назіральнікамі ад АБСЭ, падчас якой перадаў ім скаргу на адмову арганізацыі ў правядзеньні пікета “Байкот!”
-
16:49 Датэрміновае галасаванне на сайце Хартыі’97 12

Прапаноўваем чытачам сайта Хартыі’97 шчыра адказаць на пытанне: ці пойдзеце вы на «выбары»?
-
15:45
Лукашэнка: «Сёння на дзяржаўным тэлебачанні Беларусі ідзе суцэльная хлусня» (Відэа)
82
Сёння Аляксандр Лукашэнка абяцае Захаду, што ён правядзе сапраўдныя і свабодныя выбары. Наіўны Захад з усіх сіл жадае паверыць апошняму дыктатару Еўропы, які літаральна выклянчвае прызнанне дэмакратычнымі сваіх карэкатурных «выбараў у палату». Але беларусы ведаюць кошт абяцанняў Лукашэнкі.
-
14:17 Михаил Ходорковский: «Лжепатриотические выкрики некоторых моих соотечественников слушать невыносимо» 2

Le Figaro – первое из французских изданий, которому удалось взять интервью у Михаила Ходорковского – российского олигарха, отбывающего срок в сибирской тюрьме. Его адвокаты передали письменные ответы на вопросы журналистов
-
12:28 Лукашэнка загадаў міжнародным назіральнікам слухацца «гаспадароў» 7

Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе аб ходзе «выбараў» заявіў, што назіральнікі на выбарчых участках павінны ва ўсім слухацца «гаспадароў» -- старшыняў і чальцоў выбаркамаў.
-
12:24 Андрусь Цянюта: «На плошчы мы здолеем сказаць не - хлусьні!» 1

28 верасьня павінны адбыцца «выбары», шчырасьці якіх чакаць не выпадае. Чарговы раз улада падмане народ, сфальсыфікаваўшы бюлетэні, чарговы раз улады прызначаць сваіх халуёў, якія будуць моўчкі падымаць руку за чарговы антыбеларускі закон, піша Андрусь Цянюта на сайце «Маладога Фронта».