9 чэрвеня 2026, aўторак, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч, палітвязень

Лідэр "Маладога Фронту" прысуджаны 1 лістапада 2006 года да 1,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Моладзевага лідэра абвінавацілі ў парушэнні "палітычнага" артыкула Крымінальнага кодэкса - арт. 193 КК РБ - ("Дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі"). Зміцер Дашкевіч адбывае пакаранне ў Шклоўскай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Працуе на лесапільным участку. Праз цяжкую працу ў моладзевага лідэра ў калоніі пагоршыўся стан здароўя.



Тэма: Зміцер Дашкевіч, палітвязень

26.01.2013
19.01.2013
14.07.2012
5.03.2008
6.02.2008
5.02.2008
  • Алесь Бяляцкі: Казаць пра нармалізацыю адносінаў паміж уладай і апазыцыяй вельмі рана
    13:11 Алесь Бяляцкі: Казаць пра нармалізацыю адносінаў паміж уладай і апазыцыяй вельмі рана

    Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека праваабаронца Алесь Бяляцкі, каментуючы вызваленьне Артура Фінькевіча заявіў, што “праваабаронцы задаволены вынікам разгляду касацыйнай скаргі па крымінальнай справе Артура Фінькевіча, але толькі пасьля вызваленьня ўсіх палітзьняволеных можна будзе казаць пра нармалізацыю адносінаў паміж уладамі і іх палітычнымі апанентамі”. 

25.01.2008
  • Улада займаецца гандлем нявольнікамі
    11:45 Улада займаецца гандлем нявольнікамі
    1

    Чаму празь некалькі тыдняў пасьля зьняволеньня аднаго палітычнага вязьня – Артура Фінькевіча – вызваляюць іншага – Зьмітра Дашкевіча? Што хоча сказаць Захаду гэтым крокам беларуская ўлада? Ці можа беларускае незалежнае грамадзтва рабіць нейкі ўплыў на правілы той гульні, якую спрабуе весьці з Захадам афіцыйны Менск? 

24.01.2008
23.01.2008
  • Выйшаў на волю Зьміцер Дашкевіч
    18:55 Выйшаў на волю Зьміцер Дашкевіч
    24

    Лідэра "Маладога Фронту" 23 студзеня вызвалілі са Шклоўскай калёніі. Паводле словаў Зьмітра, навіна пра вызваленьне для яго была цалкам нечаканай. Нібыта прыйшла пастанова, што тэрмін зьняволеньня - паўтары гады - зьменшылі да году, і такім чынам Зьміцер пераседзеў чатыры месяцы. Нагадаем, што ў лістападзе 2006 г. (ад верасьня 2006 г. ён знаходзіўся ў сьледчым ізалятары) Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны на паўтары гады зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. На волю ён меўся выйсьці 15 сакавіка 2008 г. 

21.01.2008
17.01.2008
14.01.2008
29.12.2007
  • Ірына Казуліна: «Чакаем вызваленьня палітвязьняў у новым годзе»
    13:40 Ірына Казуліна: «Чакаем вызваленьня палітвязьняў у новым годзе»
    3

    Жонка палітвязьня Аляксандра Казуліна будзе сустракаць Новы год бяз мужа, але верыць, што гэта ў апошні раз. “Будзем чакаць, спадзявацца і чакаць добрых навінаў. Я перакананая, што наступны год будзе годам вызваленьня майго мужа”, -- кажа жанчына ў інтэрв’ю “Радыё Свабода”. 

28.12.2007
27.11.2007
15.11.2007
  • Зміцер Дашкевіч: «Людзей, якія мяне падтрымліваюць, саджаюць у ізалятар»
    12:29 Зміцер Дашкевіч: «Людзей, якія мяне падтрымліваюць, саджаюць у ізалятар»

    У рэдакцыю “Народнай волі” прыйшоў лiст ад лідара “Маладога фронту” палітвязня Змiцера Дашкевіча. Газета даўно жадала падрыхтаваць інтэрвію са Змітром Дашкевічам. Яму нават перадалі пытанні ў калонію. Але на адказ, тым болей такі грунтоўны, ня надта спадзяваліся. Аднак нейкiм цудам задуманае здзейснiлася, хоць Зміцер адразу папярэдзiў, што “калi недзе аб нечым не дагавару, дык выбачайце — гэта не наўмысна”. 

12.11.2007
  • Камісарка Еўразвяза: Нашы прапановы Беларусі застаюцца ў сіле
    18:09 Камісарка Еўразвяза: Нашы прапановы Беларусі застаюцца ў сіле

    Еўракамісарка па знешняй палітыцы і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер выказала занепакоенасць інфармацыяй пра тое, што палітвязень Зміцер Дашкевіч быў аштрафаваны беларускім судом за адмову даваць сведчанні супраць актывістаў арганізацыі «Малады Фронт». 

9.11.2007
  • Палітвязьня Зьмітра Дашкевіча аштрафавалі
    16:55 Палітвязьня Зьмітра Дашкевіча аштрафавалі
    9

    Судовы працэс над палітвязьнем Зьмітром Дашкевічам аказаўся надзіва хуткім. Судзьдзя Кашкіна прызнала Зьмітра вінаватым у парушэньні артыкулу 402 КК, пакараўшы яго 60 базавымі велічынямі штрафамі (1 мільён 860 тысяч рублёў). 

  • Вячаслаў Дашкевіч: «Мы верым, што дачакаемся перамогі»
    14:35 Вячаслаў Дашкевіч: «Мы верым, што дачакаемся перамогі»

    9 лістапада ў Шклоўскай папраўчай калоніі №17 адбылося судовае паседжанне над адным з лідэраў “Маладога фронту” Змітром Дашкевічам, які больш за год знаходзiцца ў зняволеннi. За адмову сведчыць супраць сваіх паплечнікаў апазіцыйнага актывіста пакаралі штрафам у 60 базавых велічыняў, альбо 2 млн 100 тысячаў рублёў. 

8.11.2007
  • 12:17 ЕЗ патрабуе свабоды для палітвязняў 3

    Кіраўнікі дыпламатычных місій краін Еўрапейскага Звязу, акрэдытаваных у Беларусі, заклікаюць вызваліць "беларускіх зняволеных, асуджаных за грамадзянскую дзейнасць". Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, распаўсюджаным амбасадай Славацкай Рэспублікі ў Менску, якая выконвае функцыі мясцовага старшынства ЕЗ. 

  • Новыя спосабы запалохваньня палітвязьняў
    11:55 Новыя спосабы запалохваньня палітвязьняў

    Беларускі рэжым узбуджае супраць зьняволеных новыя справы, каб адтэрмінаваць іх выхад на волю, піша сёньня “Gazeta Wyborcza”. 

6.11.2007
  • Турэмны суд над Дашкевічам працягнецца 9 лістапада
    11:48 Турэмны суд над Дашкевічам працягнецца 9 лістапада

    Судовае пасяджэнне па справе лідэра «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча перанесенае на 9 лістапада. Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, гэта звязанае з тым, што па законе працэс павінен пачынацца праз 5 дзён пасля атрымання падсудным пастановы аб судовым разглядзе. 

  • Палітвязьня Дашкевіча судзяць у турме
    8:45 Палітвязьня Дашкевіча судзяць у турме
    1

    6 лістапада а 9:30 у Шклове (Магілёўская вобласьць) пачынаецца судовы працэс па крымінальнай справе лідэра «Маладога фронта» Зьмітра Дашкевіча. Палітвязень адбывае пакараньне -- 1,5 гады калёніі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. 

5.11.2007
1.11.2007
  • Год жыцця ў шклоўскай калоніі
    10:44 Год жыцця ў шклоўскай калоніі

    Роўна год таму быў асуджаны адзін з лідэраў арганізацыі "Малады Фронт" Зміцер Дашкевіч. 1 лістапада 2006 года суд прызнаў яго вінаватым па артыкуле 193-1 Крымінальнага кодэкса (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі) і прысудзіў на паўтара года пазбаўлення свабоды. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме. 

30.10.2007
24.10.2007
  • Вызваленне палітвязняў – галоўнае патрабаванне Еўразвяза
    9:42 Вызваленне палітвязняў – галоўнае патрабаванне Еўразвяза

    24 кастрычніка дэпутаты беларускай “палаткі” пачынаюць разгляд законапраекту “Аб амністыі”. За апошнія сем гадоў гэта будзе ўжо пятая амністыя ў краіне. У Беларусі сёння па палітычных матывах за кратамі знаходзяцца Аляксандр Казулін, Андрэй Клімаў, Зміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Мікола Аўтуховіч і Юры Лявонаў. Ад таго, як будзе вырашаны іх далейшы лёс, залежыць нармалізацыя стасункаў Беларусі з Еўропай. 

19.10.2007
  • Расправа над палітвязьнем Дашкевічам
    10:46 Расправа над палітвязьнем Дашкевічам

    Справу лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча перадалі ў Шклоўскі раённы суд. Паводле другога абвінавачаньня, актывісту, які ўжо асуджаны на паўтара году, пагражае яшчэ шэсьць месяцаў зьняволеньня. 

10.10.2007
  • Зьміцер Дашкевіч – сапраўдны герой Беларусі
    10:26 Зьміцер Дашкевіч – сапраўдны герой Беларусі

    Новую крымінальную справу супраць сустаршыні «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча перадалі ў шклоўскую пракуратуру. Зьмітра Дашкевіча абвінавачваюць у адмове сьведчыць супраць сяброў «Маладога фронту». Зьміцер сам адбывае паўтара году зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Цяпер яму пагражае новы тэрмін зьняволеньня, які ён можа адбываць у той жа шклоўскай турме. 

25.09.2007
  • Крымінальная справа супраць Дашкевіча была заведзеная яшчэ 14 жніўня
    15:59 Крымінальная справа супраць Дашкевіча была заведзеная яшчэ 14 жніўня

    Адвакат палітвязьня Зьмітра Дашкевіча Аляксандар Галіеў даведаўся, што новую крымінальную справу супраць ягонага падабароннага завялі яшчэ 14 жніўня. Аляксандар Галіеў паведаміў, што месяц таму тэлефанаваў сьледчаму, і той запэўніваў яго, што ніякая крымінальная справа не была распачатая.