banner1 banner1 banner1

Андрэй Клімаў, палітвязень

Апазіцыйны лідэр, дэпутат Вярхоўнага Савета 13 склікання Андрэй Клімаў быў арыштаваны 3 красавіка 2007 года за апублікаваныя ў Інтэрнэце публіцыстычныя артыкулы. Супраць палітыка ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 361 ч.3 КК РБ "Заклікі да звяржэння або змянення канстытуцыйнага ладу, ажыццёўленыя з дапамогай СМІ".

У ізалятары ў палітыка здарыўся сардэчны прыступ. 1 жніўня Андрэй Клімаў на практычна закрытым судзе быў прысуджаны да 2 гадоў калоніі строгага рэжыму. Журналісты і праваабаронцы не былі паінфармаваныя пра правядзенне суду, і грамадскасць даведалася пра прысуд Андрэю Клімаву толькі праз месяц.

Раней Клімаў, актыўны апанент Аляксандра Лукашэнкі, правёў 4 гады ў турме па абвінавачваннях у эканамічных злачынствах, а таксама быў прысуджаны да 15 месяцаў абмежавання свабоды ("хіміі") за арганізацыю вулічных акцый пратэсту на Дзень Волі ў 2005-м годзе. "Міжнародная Амністыя" прызнала Андрэя Клімава Вязнем сумлення.



8.11.2007

Новыя спосабы запалохваньня палітвязьняў

11:55, — Палітыка

Новыя спосабы запалохваньня палітвязьняў

Беларускі рэжым узбуджае супраць зьняволеных новыя справы, каб адтэрмінаваць іх выхад на волю, піша сёньня “Gazeta Wyborcza”.

5.11.2007

Политзаключенного Климова пытают голодом важная навіна

15:10, Валерий Щукин — Палітыка

Политзаключенного Климова пытают голодом

Депутата Верховного Совета Республики Беларусь 13-го созыва Андрея Климова, осужденного за полемическую журналистскую статью, пытают голодом в Мозырской колонии строгого режима ИУ-20.

1.11.2007

Тацяна Клімава: Мой муж трапіў у пекла. Мая задача захаваць яму жыцьцё важная навіна 10

14:03, — Палітыка

Жонка палітвязьня Андрэя Клімава Тацяна на сёньняшняй прэс-канфэрэнцыі заявіла, што апошні тыдзень яна ня можа атрымаць лістоў ад мужа і ня ведае, ці даходзяць яе пасланьні. Апошні ліст Клімава пачынаўся словамі: “Я трапіў у пекла...”.

24.10.2007

У Андрэя Клімава пагоршылася здароўе 1

10:25, — Палітыка

У Андрэя Клімава пагоршылася здароўе

Палітвязень Андрэй Клімаў з калёніі піша, што яму не хапае інфармацыі з волі. Палітвязень просіць сяброў і неабыякавых людзей дасылаць яму лісты. Сваю просьбу Андрэй Клімаў выказаў у лісьце да былога палітвязьня Валера Леванеўскага.

Вызваленне палітвязняў – галоўнае патрабаванне Еўразвяза

9:42, — Палітыка

Вызваленне палітвязняў – галоўнае патрабаванне Еўразвяза

24 кастрычніка дэпутаты беларускай “палаткі” пачынаюць разгляд законапраекту “Аб амністыі”. За апошнія сем гадоў гэта будзе ўжо пятая амністыя ў краіне. У Беларусі сёння па палітычных матывах за кратамі знаходзяцца Аляксандр Казулін, Андрэй Клімаў, Зміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Мікола Аўтуховіч і Юры Лявонаў. Ад таго, як будзе вырашаны іх далейшы лёс, залежыць нармалізацыя стасункаў Беларусі з Еўропай.

19.10.2007

Андрэй Клімаў: «Этапам у «сталыпіне» праз гомельскую турму прыбыў у Мазыр»

11:57, — Палітыка

Андрэй Клімаў: «Этапам у «сталыпіне» праз гомельскую турму прыбыў у Мазыр»

Палітвязень Андрэй Клімаў даслаў з Мазырскай выпраўленчай калоніі № 20 ліст кіраўніку Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку, датаваны 13 кастрычніка.

16.10.2007

Палітвязень Андрэй Клімаў зьмешчаны ў «карантын» Мазырскай калёніі

11:21, — Палітыка

Палітвязень Андрэй Клімаў зьмешчаны ў «карантын» Мазырскай калёніі

Аднаго зь лідэраў беларускай апазыцыі, палітвязьня Андрэя Клімава цягам трох дзён перавозілі зь Менску ў Мазырскую калёнію строгага рэжыму. Варта заўважыць, што чыгункай зь Менску да Мазыра 328 кілямэтраў. Звычайны цягнік гэтую адлегласьць пераадольвае за сем гадзінаў.

4.10.2007

Тацяна Клімава: «Андрэй да прысуду паставіўся мужна»

10:53, — Палітыка

Тацяна Клімава: «Андрэй да прысуду паставіўся мужна»

У якой калёніі будзе адбываць пакараньне палітык Андрэй Клімаў, пакуль невядома. Пра гэта паведаміла радыё «Свабода» ягоная жонка Тацяна Клімава, якая пабачылася з мужам у Менскім сьледчым ізалятары, дзе апазыцыйнага палітыка трымаюць ужо сем месяцаў.

2.10.2007

Прысуд Клімаву пакінулі без зменаў

13:02, — Палітыка

Прысуд Клімаву пакінулі без зменаў

Менскі гарадскі суд пакінуў без зменаў прысуд аднаму з лідэраў беларускай апазіцыі Андрэю Клімаву. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў праваабаронца Валеры Шчукін. Працэс прайшоў пры зачыненых дзвярах: журналістаў і праваабаронцаў у залу суду не ўпусцілі.

25.09.2007

Алесь Бяляцкі: «Справа Андрэя Клімава заказная»

12:48, — Палітыка

Алесь Бяляцкі: «Справа Андрэя Клімава заказная»

Праваабаронца Алесь Бяляцкі, віце-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека FIDH, рэзка асуджае ганебны прысуд і зьняволеньне вядомага беларускага палітыка і публіцыста Андрэя Клімава.

12

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта07.01.0908.01.09
EUR3 565.933 565.93
USD2 655.002 655.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: