90 гадоў Беларускай Народнай Рэспубліцы
25 Сакавіка Беларусь адзначала 90-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Мірная святочная дэманстрацыя апазіцыі была жорстка разагнана. Дзесяткі яе ўдзельнікаў былі жорстка збіты АМАПам, больш за сотню чалавек затрымана.
Тэма: 90 гадоў Беларускай Народнай Рэспубліцы
-
15:45 Барыс Хамайда: «Далучайцеся да бел-чырвона-белага маратону» 1

Набліжаецца Дзень Волі – 25 сакавіка споўніцца 90 год ад дня абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Якімі мерапрыемствамі варта адзначыць гэтую дату? Віцебскі апазыцыянэр, распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда прапанаваў далучацца да бел-чырвона-белага маратону легендарнага Мірона.
-
12:13 БНР: самавызначэнне, народжанае ў пакутах 5

Усеагульны сацыяльна-эканамiчны i палiтычны крызiс, у якiм апынулася Расiйская iмперыя ў час Першай сусветнай вайны, прывёў у 1917 годзе да каласальных рэвалюцыйных катаклiзмаў. Звяржэнне самадзяржаўя ў лютым 1917 г. i паскораны гэтым працэс дэзiнтэграцыi iмперыi аб'ектыўна выносiлi на парадак дня праблему дзяржаўна-палiтычнага i нацыянальна-культурнага самавызначэння яе шматлiкiх народаў.
-
8:53 Нацыянальныя сцягі нагадваюць беларусам пра 25 сакавіка 1

Каля паловы восьмага вечара 1 сакавіка на страсе трохпавярховага жылога дому па вуліцы Герцэна ў Віцебску быў заўважаны бел-чырвона-белы сцяг.
-
12:38 Алесь Пушкін: «Абвяшчэньне БНР прывяло Беларусь да незалежнасьці»

Мастак Алесь Пушкін адзначыў гадавіну абвяшчэньня БНР яшчэ ў 1989 годзе, наладзіўшы ў Менску адзін з першых пэрфомансаў. Сёлета ён таксама зьбіраецца наладзіць пэрформанс у мястэчку Бобр. І заклікае так зрабіць ва ўсіх астатніх гарадах і вёсках.
-
9:40 Бел-чырвона-белы марафон у Віцебску ў гонар 90-годдзя БНР

26 лютага легендарны Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг каля суду Віцебскага раёна. Сцяг з'явіўся прыкладна а 20 гадзіне на страсе трохпавярховага жылога дому насупраць будынка райсуда па вуліцы Камсамольскай.
-
12:20 Актор Павал Харланчук: «Ушанаваць памяць тых людзей, якія заснавалі БНР»

25 сакавіка Беларусь сьвяткуе 90 гадоў ад дня абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Чым ёсьць угодкі абвяшчэньня БНР для Беларусі сёньняшняй? Былы актор тэатру імя Горкага, звольнены адтуль з палітычных меркаваньняў, Павал Харланчук мяркуе, што галоўнае ў сьвяткаваньні Дня Волі – гэта ачысьціць беларускую гісторыю ад савецкага пылу і ушанаваць памяць тых людзей, якія заснавалі БНР.
-
10:24 У Інтэрнэце з'явіўся форум «За незалежнасць» да 90-годдзя БНР

Грамадскі форум "За незалежнасць", прымеркаваны да 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, пачаў працу ў Інтэрнэце па адрасе http://dziarzava.org.
-
15:31 «Незалежны Я»

Сёлета Беларуская Народная Рэспубліка адсвяткуе 90 год з дня свайго заснавання. Беларускія гурты пакуль не могуць пахваліцца такой доўгай гісторыяй, але ім ёсць што сказаць з нагоды юбілею. Такую магчымасць дае ім адмысловая музычная складанка “Незалежны Я”, прымеркаваная да ўрачыстай даты.
-
9:05 25 Сакавіка пройдзе агульнанацыянальны дыктант па беларускай мове

На 25 сакавіка ў Беларусі запланаванае правядзенне агульнанацыянальнага дыктанта па беларускай мове, прысвечанага 90-годдзю абвяшчэння незалежнасці БНР. Пра гэта 21 лютага на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў старшыня Менскай гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання "БНФ "Адраджэньне" Віктар Івашкевіч.
-
16:48 У Палацы мастацтва адкрылася выстава, прысвечаная 90-годдзю БНР (Фота) фота 2

У Менску ў Палацы мастацтва 20 лютага адкрылася выстава Алеся Цыркунова "Край, абуджаны гэйналам", арганізаваная з нагоды 60-годдзя мастака і прысвечаная двум юбілеям: 170-годдзю з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага і 90-й гадавіне абвяшчэння БНР.
-
13:54 Віктар Шалкевіч: «25 Сакавіка ўзняліся людзі, якія паверылі»

Неўзабаве споўніцца 90 гадоў Беларускай Народнай Рэспубліцы. Якім чынам варта і мэтазгодна, на погляд беларускай інтэлігенцыі, адзначаць гэтае сьвята? Бард Віктар Шалкевіч мяркуе гэтак: “Гэты дзень трэба агучваць перадусім. Бо мала пра яго ведаюць. А гэта ж першы такі ўздым людзей, якія паверылі, што беларусы як нацыя могуць існаваць незалежна. Вось што трэба адзначыць!”
-
11:08 «Навучальны» год БНР пачаўся

У Гародні пачалася серыя лекцый, прысвечаная 90-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі. Пра гэтым БелаПАН паведаміў адзін з каардынатараў аргкамітэта па стварэнні руху "За Свабоду" Павал Мажэйка.
-
15:21 Зварот да беларусаў свету з нагоды Дня Волі 9

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла зьвярнулася да беларусаў свету з нагоды сьвяткаваньня ў Беларусі 25 сакавіка.
-
9:14 У Жодзіна пройдзе святочны мітынг і шэсце да Дня Волі 1

Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Жодзіна падалі заяўку на правядзенне святочных мерапрыемстваў, прысвечаных угодкам БНР, якія плануецца адзначыць 23 сакавіка.
-
15:55 Лявон Вольскі: «БНР абвясьцілі рамантыкі» 10

25 сакавіка спаўняецца 90 гадоў абвяшчэньню Беларускай Народнай Рэспублікі. Дэмакратычная грамадзкасьць краіны прымеркавала да гэтай даты шэраг мастацкіх імпрэзаў, а таксама шэсьце і мітынг. Як гэтае сьвята будуць адзначаць прадстаўнікі інтэлігенцыі?
-
9:50 Сяргей Харэўскі: «Гэта сьвята Волі»

Сёлета спаўняецца 90 гадоў з дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Акрамя розных культурніцкіх імпрэзаў напярэдадні юбілейнай даты 25 Сакавіка ў Менску пройдуць сьвяточнае шэсьце і мітінг. Што значыць гэтае сьвята сёньня ў жыцьці асобнага чалавека? На думку культуроляга і гісторыка архітэктуры Сяргея Харэўскага, гэта тое, што закадавана ў самой назьве сьвята – Дзень Волі.
-
9:26 Да святкавання юбілею БНР рыхтуецца ўся краіна 1

Берасцейская абласная арганізацыя Партыі БНФ ініцыявала стварэнне рэгіянальнага аргкамітэта па святкаванні 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэтае рашэнне прынятае на пасяджэнні савета абласной структуры партыі, якое адбылося 16 лютага ў Берасце.
-
18:51 Алесь Краўцэвіч: «Сядзела б улада ў калгасных кутах, каб не БНР» 2

25 сакавіка Беларусь сьвяткуе 90-ыя ўгодкі з дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Беларускія ўлады адмовіліся ад прапановы грамадзкасьці адзначыць юбілейную дату на афіцыйным узроўні. Аднак гісторык Алесь Краўцэвіч упэўнены, “каб не было гэтага сьвята, не было б і Рэспублікі беларусь, а значыць і сёньняшняй улады”.
-
11:09 Пра свабоду да 90-годдзя БНР 3

Грамадскае аб'яднанне "БНФ "Адраджэнне" абвясціла конкурс на лепшы паэтычны твор, прысвечанае 90-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
-
11:00 Сяржук Вітушка: «Абвяшчэньне БНР – гэта вялікае сьвята. Іншай гісторыі ў Беларусі няма» 1

25 Сакавіка Беларусь сьвяткуе 90 гадоў з дня абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублики. Дэмакратычная грамадзкасьць краіны прымеркавала да гэтай даты шэраг мастацкіх імпрэзаў, а таксама шэсьце і мітынг. А як гэтае сьвята зьбіраюцца адзначаць беларусы ў Літве?
-
13:57 Уладзімір Арлоў: «Дзень Волі мусіць быць галоўным дзяржаўным святам»

25 Сакавіка беларуская грамадскасць адзначыць 90-ыя ўгодкі ад дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Знаны беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў лічыць, што святкаванне гэтай важнай для краіны падзеі мусіла б адзначацца на дзяржаўным узроўні.
-
9:58 Беларуская Народная Рэспубліка – у Інтэрнэце

Напярэдадні святкавання 90-годдзя беларускай дзяржаўнасці прасцей усяго знайсці інфармацыю пра Беларускую Народную Рэспубліку ў Сусветнай павуціне. У якасці сімвалічнага прадстаўніка беларускага народа Рада БНР працягвае сваю дзейнасць.
-
12:48 Алесь Бяляцкі: «Дзень Волі - гэта сьвята, якое трэба сьвяткаваць на вуліцы» 2

25 Сакавіка Беларусь адзначыць 90-год з дня абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Як юбілейныя ўгодкі будуць адзначаць прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі?
-
11:27 Уладзімер Сулкоўскі: «Дзень Волі – гэта наша ўсё»

Як лепей адзначыць Дзень Волі? Чым гэтае сьвята ёсьць для беларускай інтэлігенцыі? Мастак Уладзімер Сулкоўскі лічыць 25 Сакавіка той падзеяй у гісторыі краіны, ад якой мусіць ісьці адлік усяго сучаснага жыцьця ў Беларусі.
-
15:20 Александр Козулин призывает объявить 2008-й Годом БНР 8

Политзаключенный экс-кандидат в президенты Александр Козулин призывает белорусские демократические силы объявить 2008 год Годом Белорусской Народной Республики (БНР) и поддержать движение предпринимателей.
-
14:38
25 Марта – новым маршрутом! (видео)
1
Сегодня в Мингорисполком подана заявка на проведение 25 марта в Минске митинга и шествия, приуроченных к 90-летию со дня провозглашения Белорусской Народной Республики. Уличная акция должна стать главным, но далеко не единственным мероприятием в программе празднования 90-летия БНР. Об этом заявили на пресс-конференции в Минске организаторы акции.