Артур Фінькевіч, палітвязень
20 снежня 2007 года актывіста «Маладога Фронту» Артура Фінькевіча суд Кастрычніцкага раёна Магілёва прысудзіў да 1,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Палітвязня прызналі вінаватым у парушэнні рэжыму адбывання пакарання ў відзе абмежавання свабоды.
Два гады таму Артур Фінькевіч быў арыштаваны і прысуджаны да абмежавання свабоды за графіці «Дастаў!» і «Мы хочам новага!». Падчас адбывання пакарання на маладога чалавека некалькі разоў накладалі спагнанні за парушэнне рэжыму, з якімі ён быў не згодны, але абскардзіць гэтыя прысуды яму не атрымалася. Калі б не новы прысуд хлопец выйшаў бы на волю 10 снежня 2007 года.
“Міжнародная амністыя” прызнала Артура Фінькевіча Вязьнем Сумленьня.
26.12.2007
Кожны дзень уладзе нагадваюць пра палітвязьняў (Фота)
8:23, — Палітыка
Партрэты самага маладога палітвязьня Беларусі зь лёзунгам “Свабоду Фінькевічу!” і інфармацыяй аб незаконным крымінальным перасьледзе маладафронтаўца працягваюць з’яўляцца кожны дзень у Менску.
22.12.2007
Моладзь пачала кампанію за вызваленьне Фінькевіча
5
17:20, — Палітыка
Актывісты арганізацыі “Малады фронт” зь сёньняшняга дня пачынаюць кампанію за вызваленьне свайго паплечніка Артура Фінькевіча, якога магілёўскі суд асудзіў да 1,5 гадоў зьняволеньня.
Партрэты палітвязня Фінькевіча ў Менску (Фота)
6
15:01, — Палітыка
У сувязі з арыштам Артура Фінькевіча ягоныя паплечнікі плануюць кожны дзень ладзіць акцыі пратэсту, вывешваць бел-чырвона-белыя сцягі, рабіць графіці і расклейваць партрэты зняволенага.
Абаронім Артура Фінькевіча!
14
11:24, “Малады Фронт” — Палітыка
Суд над Артурам Фінькевічам цягнуўся незвычайна доўга і марудна. Нягледзячы на дрэнны фізычны ды псыхалягічны стан хлопца, якому нават прыйшлося выклікаць хуткую і зрабіць уколы, судзьдзя Натальля Крашкіна вырашыла не пераносіць суд на іншы дзень, як яе двойчы прасіў Артур, а яшчэ з большай жорсткасьцю дапытвала маладафронтаўца.
21.12.2007
Вячаслаў Сіўчык: «Гэта самы ганебны суд за часы дыктатуры»
2
9:28, — Палітыка
Грамадзкі дзеяч Вячаслаў Сіўчык прысутнічаў у судовай залі да канца працэсу над актывістам “Маладога Фронта”. “Гэта самы ганебны суд, які я бачыў за часы дыктатуры Лукашэнкі. Тут, наагул, немагчыма гаварыць пра якое-небудзь права. Ідзе зьдзек зь беларусаў і зь Беларусі. Канешне, вельмі шкада, што ўлады могуць сабе дазволіць, каб Артур Фінькевіч паводле прысуду мог сядзець паўтара году”, -- паведаміў палітык.
Мікола Статкевіч: «Злачынная жорсткасьць улады»
1
9:26, — Палітыка
Лідэр аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай артыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч так пракамэнтаваў прысуд Артуру Фінькевічу: “Гэта злачынная жорсткасьць улады, якая спрабуе зламаць Артура і запалохаць яго сяброў. Я ўпэўнены, што ні тое, ні другое не атрымаецца, і некалі людзям, якія гэта зрабілі, самім давядзецца паўстаць перад судом”, -- сказаў палітык “Радыё Свабода”.
Свабоду палітвязням! (Фота)
9:05, — Палітыка
Расцяжкі з патрабаваннем вызваліць палітычных вязняў з'явіліся ў Мінску ў дзень суду над маладзёжным лідэрам Артурам Фінькевічам. Актывісты гражданской кампании "Jeans - за Свабоду!" замацавалі іх на чыгуначных мастах на вуліцах Дружная і Магілёўская.
20.12.2007
Жорсткі прысуд Артуру Фінькевічу – 1,5 гады калоніі
31
19:31, — Палітыка
Актывіста «Маладога Фронту» Артура Фінькевіча суд Кастрычніцкага раёна Магілёва прысудзіў да 1,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Палітвязня прызналі вінаватым у парушэнні рэжыму адбывання пакарання ў відзе абмежавання свабоды.
Свабоду Артуру Фінькевічу! (Фотарэпартаж)
14:51, — Палітыка
У суду Кастрычніцкага раёна Магілёва сёння цягам дня праходзяць стыхійныя акцыі пратэсту. Людзі патрабуюць вызвалення актывіста «Маладога Фронту» Артура Фінькевіча, якога сёння судзяць па ілжывых абвінавачваннях.
Артуру Фінькевічу ў суд выклікалі «хуткую»
2
11:15, — Палітыка
Хуткую медыцынскую дапамогу прыйшлося выклікаць у суд да палітвязня Артура Фінькевіча.
Акцыя ля суду: моладзь патрабуе вызваліць Фінькевіча
10:37, — Палітыка
Каля суду Кастрычніцкага раёна Магілёва, дзе пачаўся працэс па справе актывіста «Маладога Фронту», палітвязня Артура Фінькевіча, цяпер знаходзіцца прыкладна 60 чалавек. Моладзевыя актывісткі апранутыя ў кашулі з словамі «Свабоду Фінькевічу!», трымаюць у руках партрэты палітвязня і скандуюць «Свабоду!».
Палітвязьню пагражае яшчэ тры гады калоніі
8:41, — Палітыка
Сёньня ў Магілёве пачнецца працэс над Артурам Фінькевічам, якому пагражае яшчэ тры гады зьняволеньня нібыта за парушэньні рэжыму.
18.12.2007
Хутка суд над Артурам Фінькевічам
10:19, — Палітыка
З просьбай падтрымаць аднаго з лідэраў арганізацыі "Малады Фронт" Артура Фінькевіча звярнуўся 17 снежня да амбасадараў замежных краін экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч.
11.12.2007
Кампанія салідарнасьці з Артурам Фінькевічам
11:36, — Палітыка
Калі б не другая крымінальная справа, Артур Фінькевіч вярнуўся б з “хіміі” на волю 9-га сьнежня. Але болей за месяц таму на актывіста завялі новую крымінальную справу паводле абвінавачаньня ў парушэньні рэжыму адбыцьця пакараньня.
4.12.2007
У абарону палітвязьня Артура Фінькевіча
17:12, — Палітыка
Група грамадзкіх і культурных дзеячаў зьвярнулася з адкрытым лістом да судзьдзі Натальлі Крашкінай, пад старшынствам якой неўзабаве пройдзе суд над Артурам Фінькевічам.
2.12.2007
Барацьба за свабоду палітвязняў (Фота)
14:47, — Палітыка
Расцяжка з патрабаваннем вызваліць маладзёжнага лідэра Артура Фінькевіча з'явілася ў Менску. Актывісты кампаніі "Jeans – за свабоду!" замацавалі яе на чыгуначным мосце над вуліцай Дружнай.
30.11.2007
Палітвязьня Фінькевіча не вызваляць у снежні?
8:37, — Палітыка
Крымінальную справу супраць аднаго з лідэраў “Маладога Фронта” Артура Фінькевіча перадалі ў Кастрычніцкі раённы суд Магілёва. Чакаецца, што судовае паседжаньне пачнецца праз два тыдня пад старшынствам судзьдзі спадара Крачыка.
27.11.2007
«Маладафронтаўцы» сустрэліся з Нілам Гілевічам
15:32, — Палітыка
Сябры “Маладога Фронта” разам з Камітэтам абароны рэпрэсаваных наведалі Ніла Гілевіча і павіншавалі яго з гадавінай Слуцкага ўзброенага чыну.
20.11.2007
Палітвязьню Артуру Фінькевічу пагражае тры гады калоніі
6
15:29, — Палітыка
Амаль месяц знаходзіцца ў магілёўскім сьледчым ізалятары моладзевы актывіст Артур Фінькевіч, на якога завялі яшчэ адну крымінальную справу. “Расьсьледаваньне справы завяршылася, Артур зь ёй азнаёміўся, цяпер справу перадалі ў пракуратуру і праз колькі дзён перададуць у суд”, — паведаміла «Радыё Свабода» адвакат Фінькевіча Ганна Рыбалка.
8.11.2007
ЕЗ патрабуе свабоды для палітвязняў
4
12:17, — Палітыка
Кіраўнікі дыпламатычных місій краін Еўрапейскага Звязу, акрэдытаваных у Беларусі, заклікаюць вызваліць "беларускіх зняволеных, асуджаных за грамадзянскую дзейнасць". Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, распаўсюджаным амбасадай Славацкай Рэспублікі ў Менску, якая выконвае функцыі мясцовага старшынства ЕЗ.
Новыя спосабы запалохваньня палітвязьняў
11:55, — Палітыка
Беларускі рэжым узбуджае супраць зьняволеных новыя справы, каб адтэрмінаваць іх выхад на волю, піша сёньня “Gazeta Wyborcza”.
30.10.2007
Артур Фінькевіч: новы перасьлед
11:37, — Палітыка
Сёньня ў пракуратуры Кастрычніцкага раёну Магілёва актывісту арганізацыі “Малады фронт” Артуру Фінькевічу могуць прад’явіць абвінавачаньне ў новай крымінальнай справе. Яе распачалі за парушэньне правілаў унутранага распарадку ў спэцкамэндатуры.
24.10.2007
Вызваленне палітвязняў – галоўнае патрабаванне Еўразвяза
9:42, — Палітыка
24 кастрычніка дэпутаты беларускай “палаткі” пачынаюць разгляд законапраекту “Аб амністыі”. За апошнія сем гадоў гэта будзе ўжо пятая амністыя ў краіне. У Беларусі сёння па палітычных матывах за кратамі знаходзяцца Аляксандр Казулін, Андрэй Клімаў, Зміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Мікола Аўтуховіч і Юры Лявонаў. Ад таго, як будзе вырашаны іх далейшы лёс, залежыць нармалізацыя стасункаў Беларусі з Еўропай.
12




