Тэма: Рэлігія
Тадэвуш Кандрусевіч: Папа Рымскі прыедзе ў Беларусь, калі гэтага захоча Бог
10:14, — Рэлігія
Ардынарый каталіцкай Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч абяцае пры неабходнасці садзейнічаць падпісанню канкардату паміж Беларуссю і Ватыканам.
Архібіскуп Кандрусевіч уступіць у пасаду на плошчы Свабоды
11:33, — Рэлігія
Больш як 300 святароў і свецкіх персон з Польшчы, Расеі, Украіны, Літвы, Італіі і Беларусі запрошаныя на цырымонію кананічнага ўступлення ў пасаду (інгрэс) мітрапаліта Менска-Магілёўскага архібіскупа Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуша Кандрусевіча, паведаміў "Інтэрфаксу" настаяцель архікафедральнага сабора Святой Панны Марыі ў Менску ксёндз Антоній Клімантовіч.
Каталіцкая царква правядзе самую масавую беатыфікацыю ў сваёй гісторыі
11:45, — Рэлігія
Рыма-каталіцкая царква 28 кастрычніка правядзе самую масавую ў гісторыі каталіцызму беатыфікацыю. Як паведамляюць інфармагенцтвы, 498 пакутнікаў, якія загінулі падчас пераследу па рэлігійнай прыкмеце ў грамадзянскую вайну ў Гішпаніі ў 1930-я гады, будуць прылічаныя Папам Рымскім да блажэнных.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: «Я хацеў вярнуцца ў Беларусь»
13:50, — Рэлігія
“Я хацеў вярнуцца ў Беларусь... Сувязь не парывалася, бо як можна парваць такую сувязь? Тут, на Беларусі, — і тыя, з кім я рос, тут жылі мае бацькі, сястра, і цяпер хтосьці з радні яшчэ застаўся. Тут тыя людзі, з якімі распачыналася маё жыццё”, -- заявіў новапрызначаны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у эксклюзіўным інтэрв’ю галоўнаму рэдактару часопісаў «Наша вера» і «Ave Maria» Крысціне Лялько. Прапануем вашай увазе поўны тэкст гэтага інтэрв’ю.
Першая імша архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
11:19, — Рэлігія
Новапрызначаны мітрапаліт Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 26 верасня правёў святую імшу ў Менскім архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі.
Мілінкевіч павіншаваў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
16:03, — Рэлігія
Лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч павіншаваў Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды прызначэння яго Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім.
Першая імша арцыбіскупа Кандрусевіча
10:55, — Рэлігія
У сераду новапрызначаны кіраўнік беларускіх каталікоў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч будзе служыць сваю першую iмшу ў новай якасці.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: «Я еду дамоў»
10:22, — Рэлігія
Святы Пасад вырашыў зрабіць перастаноўкі ў кіраўніцтве Каталіцкай Царквы. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўзначальваў Рыма-каталіцкую дыяцэзію ў Маскве цягам 16 гадоў, накіраваны ў Беларусь на Менска-Магілёўскую кафедру, якая стала вакантнай пасля таго, як пайшоў на спачынак 93-гадовы кардынал Казімір Свёнтэк.




