Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кока-кола робiцца з нафты 11:03, 02/01/2001, Прэсцэнтар Хартыi 97
26 верасьня ў Беларусі зноў павышаны цэны на нафтапрадукты. Трэба сказаць, што з часу апошняга павышэньня не прайшло і дзесяці дзён, паведамляе БелаПАН
Цяпер, згодна з загадам кіраўніцтва дзяржканцэрна "Белнафтахім", літр бензіна А-76, які рэалізуецца прадпрыемствамі канцэрна праз аўтазаправачныя станцыі, каштуе 404 рублі, АІ-92 — 505 рублёў, АІ-95 — 579 рублёў. Літр дызельнага паліва каштуе 375 рублёў. На аўтамагістралі "Берасьце — Масква" цэны наступныя: літр бензіна А-76 — 412 рублёў, АІ-92 — 515 рублёў, АІ-95 — 591 рубель, дызельнага паліва — 383 рублі.
Асноўнай прычынай павышэньня цаны на нафтапрадукты, як тлумачаць ва ўрадзе, зьяўляецца патрэба "Белнафтахіма" у абаротных сродках, якія неабходны для закупкі вуглевадароднай сыравіны з тым, каб забясьпечыць краіну гаруча-змазачнымі матэрыяламі ў восеньска-зімовы пэрыяд.