Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 34 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Тэлекампанія "8 канал" больш не працуе
11:15, 03/01/2001


 ПАЛIТЫКА 

У краіне бастуюць 90% прыватных прадпрымальнікаў
11:14, 03/01/2001

Да 90 адсоткаў індывідуальных прадпрымальнікаў і асобаў, працуючых па найму, бяруць удзел у аб`яўленай з 1 студзеня пацідзённай агульнарэспубліканскай забастоўцы.

Перанос месца правядзеньня масавых акцыяў - парушэньне Канстытуцыі
11:13, 03/01/2001

Лідары грамадзкіх аб`яднаньняў Віцебску, у тым ліку старшыня гарадзкой арганізацыі АГП Алена Залеская, прадстаўнікі аб`яднаньня "Каўчэг" Ірына Байдак, БНФ "Адраджэньне" Сяргей Аксімовіч і БСДП (НГ) Ада Баброва накіравалі 30 сьнежня старшыні Віцебскага гарвыканкама Уладзіміру Пелагейку заяву пратэсту. Падставай для гэтага стала рашэньне гарадзкой адміністрацыі аб адводзе месцаў для правядзеньня ўсіх сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацыяў, пікетаваньня і іншых падобных мерапрыемстваў у абласным цэнтры.

У новым годзе на Беларусь хлыне нелегальная міграцыя
11:12, 03/01/2001

У 2001 годзе варта чакаць значнага павелічэньня патоку нелегальных мігрантаў праз Беларусь. Пра гэта 2 студзеня заявіў БелаПАН намесьнік старшыні Дзяржаўнага камітэту пагранічных войскаў рэспублікі генерал-маёр Мікалай Кохан. Паводле ягоных слоў, такі прагноз абумоўлены ўвядзеньнем у будучым годзе Польшчай візавага рэжыму з азыяцкімі дзяржавамі і з краінамі СНД, у тым ліку з Беларусьсю. Але, калі з Беларусьсю Польшча ўводзіць візавы рэжым у сярэдзіне года, то з Манголіяй, з некаторымі дзяржавамі Садружнасьці - ужо з 1 студзеня.

Нафта й газ - новая зброя рускіх
11:11, 03/01/2001, Арыэль КОЭН, UPI, Вашынгтон, 29 сьнежня

Прэзыдэнт Пуцін у якасьці рычагоў уплыву на суседнія з Расеяй краіны выкарыстоўвае нафта- й газапровады. Пуцін відавочна даб`ецца сваёй мэты пераўтварэньня Расеі ў дамінуючую дзяржаву эўразійскага рэгіёну. Постсавецкія рэспублікі, краіны СНД з непакоем назіраюць за тым ,як Расея выкарыстоўвае свае энэргарэсурсы з тым, каб маніпуляваць суседзямі. Такая новая рэчаіснасьць геапалітыкі й геаэканомікі Эўразіі, з якой так ці інакш прыйдзеца мець справу Адміністрацыі Буша малодшага. Расея аказвае ціск як на імпарцёраў яе нафты Украіну й Грузію, так і на экспарцёраў - багаты на нафту Азэрбайджан і ня меньш багаты газам Туркменістан. Расея, якая пастаўляе прыродны газ у суседнія дзяржавы, можа ў любы момант абмежаваць свае пастаўкі. Калі так адбудзецца ў халодны зімовы перыяд краіне-імпарцёру не мінаваць народнага гневу й крызісу ўлады. Такім чынам, Расея павялічвае эканамічную й палітычную залежнасьць такіх краінаў ад сябе самой.

Дзед Мароз загінуў у навагоднюю ноч у Беларусі
11:10, 03/01/2001

Труп мужчыны ў касьцюме Дзеда Мароза быў знойдзены раніцай 1 студзеня ў адным з населеных пунктаў Смаргоньскага раёну Гродзенскай вобласьці. Як паведамляе НТВ са спасылкаю на "Інтэрфакс", смерць наступіла ў выніку нажавога раненьня ў сэрца.

Рабочыя перакрылі дарогу,
11:09, 03/01/2001

каб дабіцца выплаты грошаў для сьвяткаваньня Новага году. Не дачакаўшыся выплаты заробку за лістапад, 28 сьнежня каля тысячы рабочых Магілёўскага аўтазаводу выйшлі на вуліцу і спынілі рух транспарту.

Лукашэнка зноў гаворыць пра ядзерную зброю
11:08, 03/01/2001

На гэты раз - пра яго невяртаньне. Звычайна Аляксандар Лукашэнка наадварот, пагражае ўсяму сьвету, што вось-вось падпіша з рускімі пагадненьне аб уводзе на Беларусь ядзерных ракетаў, базы для якіх гатовы.

У сьнежні зноў вырасьлі тарыфы на камунальныя паслугі
11:07, 03/01/2001

У параўнаньні з лістападам на 7,6% павялічылася квартплата (тэхабслугоўваньне), амаль на 8% падаражэлі ацяпленьне, гарачая вада й каналізацыя, газа, вываз і абаскоджваньне адходаў, на 9,2 асоткі вырасла плата за карыстаньне ліфтам.

5-дзённая забастоўка прыватных прадпрымальнікаў
11:06, 03/01/2001

пачалася на Беларусі 1 студзеня. У ёй прымаюць удзел некалькі дзесяткаў тысячаў гандляроў з рынкаў усёй краіны.

Расейскі ўрад прадліў пагадненьне аб частковай аплаце беларускай запазычанасьці за газ пастаўкамі харчаваньня й тэхнікай
11:05, 03/01/2001

У канцы сьнежня урад Расеі выдзеліў крэдыт у 30 мільёнаў даляраў і 30 сьнежня зрабіў Лукашэнка яшчэ адзін падарунак - прам`ер Касьянаў прадліў пагадненьне аб частковай аплаце запазычанасьці за газ пастаўкамі харчаваньня й матэрыяльна-тэхнічнымі рэсурсамі

Сярод краінаў СНД самы высокі ўзровень інфляцыі ў 2000 годзе зафіксаваны на Беларусі
11:04, 03/01/2001

Па паведамленьні інфармацыйных расейскіх агенцтваў, кошты ў нашай краіне на працягу года вырасьлі амаль удвая. Але гэта ў сярэднім. Платныя паслугі насельніцтву, напрыклад, сталі даражэй у тры разы. Высокаю была інфляцыя таксама на Ўкраіне і ў Такжыкестане, але зь Беларусьсю гэтыя паказчыкі ўсё адно не параўнальныя.

Інтэрнэт стаў таньней
11:03, 03/01/2001

З 1 студзеня ў Беларусі зьніжаюцца тарыфы на паслугі доступу да сеткі Інтэрнэт. Тарыфы зьніжаны у сярэднім на 20адсоткаў, для прадпрыемстваў і арганізацыяў - на 50. Зьніжэньне тарыфаў стала магчымым дзякуючы пашырэньню зьнешніх інтэрнэт-каналаў і ліквідацыі множнасьці курсаў беларускага рубля.

Напад на сінагогу адбыўся напярэдадні ў Менску
11:02, 03/01/2001

Група невядомых асобаў зрабіла 30 сьнежня напад на менскую сінагогу. Як паведамляе радыё "Свабода", група невядомых закідала будынак сінагогі з запальваючай сумясьсю. Вартаўнікі змаглі патушыць полымя, будынку нанесена значная шкода. У мінулым годзе у нашай краіне зафіксавана некалькі выпадкаў нападу на сінагогі й зьнявагі габрэйскіх могілак.

Памерла Вера Цэрлюкевіч
11:01, 03/01/2001

31 сьнежня ня стала вядомай актывісткі Веры Максімаўны Цэрлюкевіч. Яна памерла ў 12 гадзінаў ад раку ў адной зь менскіх шпіталяў.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: