Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У сьнежні зноў вырасьлі тарыфы на камунальныя паслугі 11:07, 03/01/2001
У параўнаньні з лістападам на 7,6% павялічылася квартплата (тэхабслугоўваньне), амаль на 8% падаражэлі ацяпленьне, гарачая вада й каналізацыя, газа, вываз і абаскоджваньне адходаў, на 9,2 асоткі вырасла плата за карыстаньне ліфтам.
Вынікі ж 2000 году такія. Плата за карыстаньне ліфтам вырасла у 1,9 разоў, тарыф на халодную ваду й каналізацыю - у 2,8 разоў, на газ - у 3,1 разоў, квартплата - у 3,8 разоў, тарыф на абяскоджваньне адходаў - у 5,6 разоў, вываз одходаў - у 5,7 разоў, ацяпленьне й гарачую ваду - у 8,3 разоў, электраэнэргію - у 10-10,7 разоў.
У новым годзе рост тарыфаў працягнецца. 16 сьнежня на 40 адсоткаў вырас кошт газу (да 154, 4 рублі пры газавай пліце й гарачага вадаснабжэньня). Гэтае павышэньне будзе ўлічана ў студзеньскіх разьліковых лістках.
29 сьнежня выраслі тарыфы на паслугі электрасувязі з краінамі блізкага і далёкага замежжа (тэлефонную, тэлеграфную і тэлексную). У прыватнасьці, тэлефонныя перамовы падаражэлі на 6,2-6,5адсоткі.