|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Нафта й газ - новая зброя рускіх 11:11, 03/01/2001, Арыэль КОЭН, UPI, Вашынгтон, 29 сьнежня Афіцыйны Кіеў абураны новай агрэсіўнай палітыкай Масквы. "Пуцін ня Ельцын, зь якім прэзыдэнт Кучма мог выпіць шклянку гарэлкі й вырашыць справу,-заўважыў адзін з высокіх начальнікаў МЗС Украіны,-зараз гэта бізнэс". Расея заняла жорсткую палітыку ў адносінах да свайго малодшага брата. "Рускія паставілі Украіну перад выбарам: далучыцца да Саюзу з Расеі і Беларусі й набываць прыродны газ па кошту 25 даляраў за тысячу кубаметраў, увайсьці ў Садружнасьць Незалежных дзяржаваў і набываць тую самую тысячу кубамэтраў за 50 даляраў або мець яе на правох заходняй дзяржавы па поўным рынкавым кошце - каля 100 даляраў за кубамэтар", зазначае прадстаўнік Украіны. Далучэньне да Саюзу Расеі й Беларусі пагражае згубіць сувэрынетэт, тады як удзел у Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў паставіць пад пытаньне магчымасьць яе ўваходжаньня ў Эўрапэйскі Зьвяз. Падчас лістападаўскіх перамоваў паміж расейскім прам`ер-міністрам Міхаілам Касьянавым і украінскім Віктарам Юшчанка, Масква патрабавала ад Украіны прызнаць яе вялікую запазычанасьць перад Расеяй у памеры 1,2 міліярдаў даляраў, супаставіць яе з коштам прамысловых сродкаў разьмеркавальных сістэмаў прыроднага газу й нафтаачысцільных збудаваньняў, правесьці разьлік адсоткаў па займу й перадаць Расеі кантрольны пакет савецкага газапроваду "Дружба" у абмен на даўгі. Менавіта праз газапровад "Дружба" Расея транспартуе асноўную частку свайго прыроднага газу на Захад. Крэмль таксама распрацаваў плян па пракладцы ў Эўропу дзьвюх гіганцкіх трубапровадаў "Ямал" праз Расею й Польшчу й яшчэ адзін пад Балтыйскім морам у Скандынавію. Рэалізацыя гэтага пляну дазволіла б Крамлю пакінуць Украіну бяз прыроднага газу ў зімовы перыяд. Улады Украіны справядліва мяркуюць, што патрабаваньні рускіх ставяць пад пагрозу іх незалежнасьць. Хоць ёсьць свае аргумэнты й у Расеі: Украіна выкарыстоўвае вялікую колькасьць прыроднага газу, якія Расея магла б выгадна прадаць за мяжу, і ніяк не прыватызуе энэргетычную галіну, чым пераўтварае яе ў больш эфектыўную. Сытуацыя з Грузіяй яшчэ больш сумная. Краіна запазычыла Маскве больш за 50 мільёнаў даляраў. Перабоі з падачай электрычнасьці цягнуцца па 16 гадзінаў у суткі. Больш ці меньш яно наладжана ўлетку, калі ў гідраэлектрастанцыяў няма праблемаў з рачной вадою. Позьнім кастрычнікам мінулага году тысячы жыхароў Грузіі выйшлі на вуліцы Тбілісі, каб выкызаць свой пратэст у сувязі з перабоямі падачы электраэнэргіі й жахлівай карупцыяй ва ўстановах гэтай галіны. Расея патрабуе разьліку па мінулых даўгах за карыстаньне энэргасістэмы й забесьпячэньня безперабойнага экспарту расейскай электраэнергіі ў суседнюю Турцыю. Расейскі газавы гігант-манапаліст "Газпром" адрэзаў прамы доступ свайго галоўнага канкурэнта Туркменістана да стратэгічнай газаразьмеркавальнай сістэмы.Далей ён імкнуўся вымусіць гэтую краіну прадаць яе прыродны газ "Газпрому" па кошту 32 даляры за адзін кубаметар газу - прыкладна трэцьцьцяя частка ад яе патэнцыйнага кошту на Захадзе. У кастрычніку Масква раптам расторгла кантракт і спыніла абяцаныя пастаўкі прыроднага газу ў Азэрбайджан. Яна спасылалася на нейкія "арганізацыйныя няўвязкі на мытні". Спачатку меркавалася выкарастоўваць газ дзеля падтрыманьня працы мясцовых электрастанцыяў з тым, каб багатая на нафту каспійская дзяржава магла павялічыць яе пастаўкі ва ўсё тую ж Расею. У выніку, тысячы абураных азэрбайджанцаў выйшлі з пратэстам на вуліцы краіны. У прынцыпе, такая энэргазалежнасьць характэрна Эўразіі й зьяўляецца вельмі тонкім пытаньнем. Сталін і яго пасьлядоўнікі выкарыстоўвалі танныя энэргарсурсы з тым, каб трымаць у падчыненьні Масквы ўсе астатнія рэспублікі. У выніку ўсе постсавецкія краіны апынуліся зьвязанымі па руках і нагах састарэлай цяжкой прамысловасьцю. Тым ня меньш, Расея й астатнія экспартэры лічаць, што лепш прадаваць нафту на міжнародным рынку, а не суседзям, што трапілі ў даўгавую яміну. У сваю чаргу, урады краінаў-членаў СНД павіны вінаваціць сябе за залішнюю талерантнасьць да карупцыі, неэфектыўнасьць, нежаданьне прыватызаваць энэргетычныя галіны, каб зрабіць іх больш прывабнымі для замежных інвестараў. Злучаным Штатам бузумоўна патрэбна падтрымоўваць суверынетэт і тэрытарыяльную цэласнасьць краінаў СНД. Аднак і Украіне, і Казахстану, і ўсім астатнім дзяржавам рэгіёну не стае толькі палітычнай волі для прыцягненьня заходніх інвестараў і паслабленьня залежнасьці ад вялікага маскоўскага брата.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|