Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 34 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У новым годзе на Беларусь хлыне нелегальная міграцыя
11:12, 03/01/2001

У 2001 годзе варта чакаць значнага павелічэньня патоку нелегальных мігрантаў праз Беларусь. Пра гэта 2 студзеня заявіў БелаПАН намесьнік старшыні Дзяржаўнага камітэту пагранічных войскаў рэспублікі генерал-маёр Мікалай Кохан. Паводле ягоных слоў, такі прагноз абумоўлены ўвядзеньнем у будучым годзе Польшчай візавага рэжыму з азыяцкімі дзяржавамі і з краінамі СНД, у тым ліку з Беларусьсю. Але, калі з Беларусьсю Польшча ўводзіць візавы рэжым у сярэдзіне года, то з Манголіяй, з некаторымі дзяржавамі Садружнасьці - ужо з 1 студзеня.

У самой рэспубліцы, паводле ацэнак праваахоўных органаў, зараз знаходзяцца 120-150 тысячаў нелегальных мігрантаў, праінфармаваў ён. Апрача таго, у прыгранічных да Беларусі абласьцях Расеі і Украіны, паводле наяўных звестак, знаходзяцца адпаведна прыкладна 1,5 мільёны і 600 тысячаў "нелегалаў".

Намесьнік старшыні Дзяржкамітэта нагадаў, што Беларусь з`яўляецца транзітнай дзяржавай, праз яе праходзяць асноўныя эўрапейскія калідоры: другі (Парыж - Берлін - Варшава - Мінск - Масква - Ніжні Ноўгарад) і адгалінаваньне дзевятага (Кіеў - Мінск - Вільнюс - Каўнас - Клайпеда - Калінінград). Таму новая сітуацыя, зьвязаная з працэдурнымі, тэхнічнымі і фінансавымі пытаньнямі, створыць значную напружанасьць для рэспублікі, лічыць Мікалай Кохан.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: