Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Перанос месца правядзеньня масавых акцыяў - парушэньне Канстытуцыі 11:13, 03/01/2001
Лідары грамадзкіх аб`яднаньняў Віцебску, у тым ліку старшыня гарадзкой арганізацыі АГП Алена Залеская, прадстаўнікі аб`яднаньня "Каўчэг" Ірына Байдак, БНФ "Адраджэньне" Сяргей Аксімовіч і БСДП (НГ) Ада Баброва накіравалі 30 сьнежня старшыні Віцебскага гарвыканкама Уладзіміру Пелагейку заяву пратэсту. Падставай для гэтага стала рашэньне гарадзкой адміністрацыі аб адводзе месцаў для правядзеньня ўсіх сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацыяў, пікетаваньня і іншых падобных мерапрыемстваў у абласным цэнтры.
Лідэраў грамадзкіх аб`яднаньняў абурыла сама ідэялёгія гэтага рашэньня, паводле якой у арганізатараў палітычных акцыяў на вуліцу правоў меньш, чым у арганізатараў кірмашоў і фестывальных шоу. Аўтары заявы запатрабавалі адмены рашэньня гарадзкой адміністрацыі, паколькі яно "абмяжоўвае правы грамадзянаў, парушае Канстытуцыі і Ўсеагульную дэкларацыю правоў чалавека". На выпадак адмовы гарадзкіх уладаў яны пакінулі за сабою правы на дзеяньні ў межах заканадаўства.