Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У краіне бастуюць 90% прыватных прадпрымальнікаў 11:14, 03/01/2001
Да 90 адсоткаў індывідуальных прадпрымальнікаў і асобаў, працуючых па найму, бяруць удзел у аб`яўленай з 1 студзеня пацідзённай агульнарэспубліканскай забастоўцы.
У першы афіцыйны працоўны дзень на рынках, забастоўку падтрымалі ўсе абласныя і пераважная большасьць раённых цэнтраў. У сталіцы практычна поўнасьцю не працавалі рынкі "Ждановічы" і "Дынама".
На думку арганізатараў забастоўкі, масштабы забастоўкі захаваюцца і ў астатнія дні. Гандляры дабіваюцца адмены мытных пошлінаў на ўвозімыя з Расеі тавары вытворчасьці трэціх краінаў, а таксама памягчэньня падаткавага заканадаўства й пакаральных мераў у адносінах да прыватнікаў.