Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 34 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Тэлекампанія "8 канал" больш не працуе
11:15, 03/01/2001

У першыя дні 2001 года ў Менску спыніла працу мясцовая тэлекампанія "8 канал". Яе закрацьцё стала вынікам канфлікту з другой кампаніяй - "Сталічнае тэлебачаньне", якая зараз працуе на частаце "8 канала". Ужо 1 і 2 студзеня на частаце 8 каналу гледачы бачылі рэтрасьляваныя па ініцыятыве СТВ праграмы й фільмы рускай тэлекампаніі "РенТВ", а таксама кароткія выпускі "24гадзіны". Аб`ём свайго вяшчаньня СТБ пакуль не дасягае і адной гадзіны.

"Сталічная тэлевізія", якая цалкам базуецца ў менскай мэрыі, цягам апошняга году рабіла чатыры разы на тыдзень 15-хвілінныя інфармацыйныя перадачы, якія выходзілі на БТ й "8-м канале". Але ўвесь гэты час гарвыканкамаўскія тэлевізыйшчыкі марылі пра ўласную сталую частату.

Напачатку закрыцьця кіраўніцтва "8 канала" абвінаваціла ў здарэньні кіраўніцтва ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" і аднаго з яго заснавальнікаў - дзяржаўнага прадпрыемства "Агенцтва друку "Мінск-Навіны". СТВ - гэта кампанія, што працуе пад патранажам менскіх гарадзкіх уладаў, а "8 канал" фармальна незалежны. І хоць ніякіх палітычных рэзкасьцяў яго супрацоўнікі ў сваіх праграмах не дазвалялі, частата ўсё ж такі была перададзена пад вяшчаньне СТВ. Прычым да апошняга моманту пытаньне аб арэндзе перадатчыка на 2001 год было адкрытым, а дамова арэнды з 8 каналам" на гэт год заключаны ў патрэбным парадку.

Паводле кіраўніцтва канала, ідэалягічных прычынаў для закрыцьця няма - праграмы апалітычныя і пераважна забаўляльныя. Між іншым, так супала, што ў сваім суботнім тэлесэрыяле на БТ "Тайныя спружыны палітыкі" былы супрацоўнік "8 каналу" і адзін з галоўных цяперашніх тэлеідэёлягаў Юры Азаронак наўпрост абвінаваціў "8 канал" у распальваньні грамадзкага супрацьстаяньня з тае прычыны, што на канале была паказаная стужка пра савецкага дысыдэнта, аўтара сэрыі антысталінскіх кніг Віктара Суворава.

Стала зразумелым лёс "8 канала" вырашаны. Калектыў каналу накіраваў ліст Аляксандру Лукашэнку. Ніякіх камэнтароў з адміністрацыі дагэтуль не паступіла.

Не выключана, што на працягу года СТБ будзе перададзены будынак тэлецэнтру на вуліцы Камуністычнай у Менску. Акрамя таго, магчымы варыянт, пры якім на базе СТБ і RenTV будзе створаны другі беларускі тэлеканал.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: