Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 45 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Беларускі амбасадар абрабаваны ў рускай сталіцы
11:10, 04/01/2001


 ПАЛIТЫКА 

Расейскія тэлеканалы мяняюць асабістых карэспандэнтаў у Менску
11:09, 04/01/2001

Зьмена асабістых карэспандэнтаў расейскага незалежнага тэлеканалу НТВ ў дзяржаўнага РТР на Беларусі праходзіць у першыя дні новага году.

У Менску Лукашэнка мае ўсяго 21% падтрымкі
11:08, 04/01/2001

"За каго б вы аддалі свой голас, калі б сёньня адбыліся выбары прэзыдэнта Беларусі?" - з такім пытаньнем зьвярнуліся да жыхароў Менску супрацоўнікі сацыялагічнай службы "Зеркало" інфармацыйнай кампаніі БелаПАН падчас пераднавагодняга апытаньня. Былі апытаныя пяцьсот мінчан ва ўзросце 18 гадоў і старэй. 21 адсоткаў зь іх заявілі, што гатовы аддаць свае галасы Аляксандру Лукашэнку.

Перавозкі па чыгунцы застаюцца стратнымі
11:07, 04/01/2001

18,7 адсоткаў склала рэнтабельнасьць перавозак на Беларускай чыгунцы (БЧ) па выніках 11 месяцаў 2000 года. У параўнаньні з аналягічным перыядам 1999 года гэты паказчык скараціўся на 2,4 адсоткі.

Літва нам больш ня сьвеціць
11:06, 04/01/2001

Узноўлены ў сярэдзіне сьнежня 2000 года экспарт электраэнергіі зь Літвы на Беларусь з 1 студзеня зноў спынены, і літоўская электраэнергія экспартуецца толькі ў Латвію й Эстонію.

Ваеная дактрына "зьвязу Расеі й Беларусі" – цесная й сумясьцімая
11:05, 04/01/2001

Ваенная дактрына "саюзнай дзяржавы Расеі й Беларусі" будзе разгляджана й зацьверджана у сярэдзіне 2001 года. Пра гэта карэспандэнту расейскага Агенцтва ваенных навінаў паведаміў старшыня, член "парлямэнцкага сходу Саюзу Расеі й Беларусі" Барыс Біккінін.

Сьцягі над Барысавам
11:04, 04/01/2001

Маладыя беларускія патрыёты вывесілі ў ноч на 2 студзеня нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг над будынкам мяцовага райвыканкаму. Акцыя прайшла нахабна - на вачах міліцыі й мясцовых жыхароў. Пачынаючы з 31 сьнежня, у Барысаве невядомыя зьдзяйсьняюць адну за другой антыўрадавыя акцыі пратэсту.

Адвакат дэпутата Кудзінава патрабуе амністыі для падабароннага
11:03, 04/01/2001

Тацьцяна Станкевіч - адвакат палітвязьня дэпутата Вярхоўнага Савета Уладзіміра Кудзінава - накіравала 3 студзеня ў Менскі абласны суд наглядную скаргу. Адвакат настойвае на зьмяненьні прыгавору ў сувязі з увядзеньнем у дзеяньне з 1 студзеня 2001 года новага Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Страйк прадпрымальнікаў ахапіў сталіцу, усе абласныя й большасьць раёных цэнтраў Беларусі
11:02, 04/01/2001

Па стану на вечар 3 студзеня страйкам ахоплена больш 90% прыватных прадпрымальнікаў краіны - 200.000 чалавек, зь якіх прыкладна 100.000 прадпрымальнікаў й 100. 000 асобаў працуючых па найму. Страйк працягнецца да 5 студзеня. Акцыя пратэсту выклікана тым, што ўрад адмаўляецца выконваць узятыя на сябе абавязкі па спыненьні санкцыяў адносна прадпрымальнікаў. Акрамя таго, да гэта дня не пачаліся рэальныя перамовы ураду са стачкамам прадпрымальнікаў.

Старыя грошы ўжо несапраўдныя. Але памяняць іх на новыя вельмі цяжка
11:01, 04/01/2001

З 1 студзеня 2001 года на тэрыторыі Беларусі спыняецца абарачэньне разьліковых білетаў узору 1992-1999 гадоў - яны страчваюць плацежаздольнасьць і не падлягаюць прыёму ні ў якія віды плацяжоў. У абарачэньні застаюцца толькі дэнамінаваныя банкноты, выпушчаныя ў 2000 годзе. Банкноты старога ўзору, якія засталіся на руках у грамадзянаў, можна абмяняць на новыя ў беларускіх банках без усялякіх абмежаваньняў і збіраньня камісійных. Аднак гэта ў тэорыі…

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: