|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Страйк прадпрымальнікаў ахапіў сталіцу, усе абласныя й большасьць раёных цэнтраў Беларусі 11:02, 04/01/2001 Як паведамілі ў стачкаме, што кіруе забастоўкай, дзяржаўныя прафсаюзы імкнуліся сарваць страйк. Але яны змаглі вывесьці на працу толькі некалькі сотняў чалавек па ўсёй рэспубліцы і тое, як правіла, гандляроў , якія працуюць у іх па дамове. Кораткатэрміновыя агульнанацыянальныя забастоўкі прадпрымальнікаў будуць праводзіцца рэгулярна (прыкладна раз у месяц) на працягу ўсяго 2001 года, да таго часу, пакуль урад не пачне выконваць асноўныя патрабаваньні прадпрымальнікаў. Ідзе падрыхтоўка да бязтэрміновага страйку прадпрымальнікаў. Асноўныя патрабаваньні бастуючых: 1.Адмена Пастановы Дзяржаўнага мытнага камітэту Рэспублікі Беларусь ад 20 верасьня 2000г. №55: "Аб мытным афармленьні тавараў", у частцы, што датычыцца індывівідуальных прадпрымальнікаў; 2.Адмена прыцягваньня да адміністратыўнай і крымінальнай адказнасьці індывідуальных прадпрымальнікаў па фармальных й надуманных прызнаках, адмена безпадстаўна высокіх адміністратыўных штрафаў для індывідуальных прадпрымальнікаў. Максімальны памер адміністратыўнага штрафа не павінен перавышаць 10 МЗ; 3.Памяньшэньне кошту арэнды гандлёвых месцаў. Кошт аднаго квадратнага месца гандлёвай плошчы не павінен быць вышэй за кошт арэнды аднаго квадратнага метра гандлёвай плошчы ў дзяржаўным магазіне; 4.Нядопуск павышэньня існуючых фіксаваных ставак падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў па праэкту Дэкрэту "Аб адзіным падатку"; 5.Узнёсак зьменаў у Дэкрэты РБ №14 ад 04.08.97 й №15 ад 04.09.98, што выключаюць канфіскацыю тавараў. Уласнасьць павінна быць недатыкальнай; 6.Пачатак рэальных перамоваў са стачкамам прдпрымальнікаў; 7.Звальненьне Міністра юстыцыі Рэсрублікі Беларусь за валакіту й бюракратызм у рэгістрацыі Беларускага Прафсаюзу прадпрымальнікаў (БПП); 8.Звальненьне супрацоўнікаў міліцыі, якія замінаюць працы прафсаюзу прадпрымальнікаў на рынку "Дынама" у г. Меску; 9.Павышэньне сярэдняга заробку й пенсыі да 100 даляраў ЗША ў месяц, стыпендыі студэнтам да 60 даляраў ЗША да траўня 2001 года.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|