Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 45 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Адвакат дэпутата Кудзінава патрабуе амністыі для падабароннага
11:03, 04/01/2001

Тацьцяна Станкевіч - адвакат палітвязьня дэпутата Вярхоўнага Савета Уладзіміра Кудзінава - накіравала 3 студзеня ў Менскі абласны суд наглядную скаргу. Адвакат настойвае на зьмяненьні прыгавору ў сувязі з увядзеньнем у дзеяньне з 1 студзеня 2001 года новага Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасьці з артыкулам 5 закона аб увядзеньні ў дзеяньне новага КК, калі ў новым Крымінальным кодэксе прадугледжана больш мяккае пакараньне за тыя злачынствы, па якіх раней ужо былі вынесены прыгаворы, то яны павінны быць перагледжаны ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі новага заканадаўства.

Уладзімер Кудзінаў 4 жніўня 1997 года быў прыгавораны да 7 годоў турмы за нібыта зьдзйсьненыя эканамічныя злачынствы. Потым да яго была прыменена амністыя і тэрмін пакараньня скарочаны на 2 гады. У новым Крымінальным кодэксе артыкул, паводле якога ён асуджаны, прадугледжвае меньшы тэрмін пазбаўленьня волі. Таму прыгавор, як лічыць адвакат, павінен быць зьменены ў адпаведнасьці з новым КК, а Кудзінаў - вызвалены.

Уладзімір Кудзінаў вінаватым сябе не прызнае. Ён неаднаразова заяўляў, што стаў ахвярай спланаванай правакацыі неўзабаве пасля таго, як падчас канстытуцыйнага крызісу ў лістападзе 1996 года выступіў за імпічмент Аляксандра Лукашэнкі. Упэўненасьць у невінаватасьці,Кудзінава выказваюць яго сваякі, а таксама найаўтарытэтныя праваабарончыя арганізацыі й міжнародныя структуры. Калегі Кудзінава па Вярхоўнаму Савету сабралі ўжо каля тысячы подпісаў эўрапэйскіх парлямэнтарыяў у яго абарону.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: