Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускі амбасадар абрабаваны ў рускай сталіцы 11:10, 04/01/2001
Другі сакратар амбасады Рэспублікі Беларусь у Расейскай Федэрацыі Марыя Марозава 3 студзеня ў Маскве па дарозе з працы дадому,падверглася нападу і была абрабавана. Супрацоўніца амбасады спрабавала аказаць зламысьніку супраціўленьне. Сама спадарыня Марозава не пацярпела, толькі была сільна напужана.
Невядомы накінуўся на яе ззаду і выхапіў сумачку, у якой знаходзіліся дыпламатычная картка, ключы ад кватэры і 150 расейскіх рублёў. Адбылося гэта насупраць амбасады Эфіопіі ў РФ, на месцы зь вельмі моцным асьвятленьнем ў прысутнасьці мноства сьведкаў. Узбуджана крымінальная справа. Распачата расьсьледаваньне.